Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей — краязнаўчы музей у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці. Адкрыты 24 снежня 1976 г. У канцы 1996 г. пачаў дзейнічаць аддзел прыроды. Геаграфічнае становішча, карысныя выкапні, водная сістэма, ландшафт, ахоўваемыя зоны, помнікі прыроды, расліны, птушкі і жывёлы з Чырвонай кнігі Беларусі, флора і фауна лясоў, балот, вадаёмаў, выкапнёвыя жывёлы, а таксама вучоныя і краязнаўцы, што вывучалі Гарадоцкі край, — тэмы, якія знайшлі адлюстраванне ў яго экспазіцыі.
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1976 |
Адкрыты | 24 снежня 1976[1][2] |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Гарадоцкага райвыканкама |
Месцазнаходжанне | Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Вароўскага, 3, 211540 |
Памеры фонду | 24 833 |
Агульная плошча | 888,05 |
Выставачная плошча | 456,15 |
Плошча запаснікаў | 51,75 |
Адкрыты | 10.00–17.00, акрамя панядзелка |
haradok.museum.by |
У 2001 г. адкрыты аддзел этнаграфіі і народных рамёстваў.
Тут шырока прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, ткацтва і вязання, вырабы майстроў ганчарнай, кавальскай і сталярнай справы, царкоўныя рэчы, кнігі, якія паказваюць побыт і вераванні мясцовых жыхароў на рубяжы ХІХ—ХХ стст.
У іншых залах працуюць зменныя выстаўкі разнастайнай тэматыкі.
Калекцыі музея правіць
У музеі налічваецца больш за 26 тысяч прадметаў асноўнага фонду. 3 іх скамплектаваны шэраг калекцый: дакументаў і фотаздымкаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зброі і ўзнагарод, быту і этнаграфіі, жывапісу і графікі, ікон, самавараў, філатэліі, нумізматыкі і баністыкі і інш.
Археалагічная калекцыя ўключае каменныя і жалезныя прылады працы, упрыгожванні, кераміку, амулеты. Маецца шмат экспанатаў пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: землякоў і воінаў-вызваліцеляў.
Значную частку музейнага фонду складаюць дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, творчыя работы знакамітых ураджэнцаў раёна: мастакоў, літаратараў, вучоных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў.
Дырэктары правіць
- Ларыса Фёдараўна Бандарэнка
- Зінаіда Мікалаеўна Пляскач
- Кацярына Ягораўна Уверская
Тарасаўскія чытанні правіць
3 1997 г. перыядычна праводзяцца чытанні, прысвечаныя вядомай паэме «Тарас на Парнасе» і яе верагоднаму аўтару Канстанціну Вераніцыну, які родам з вёскі Астраўляны Гарадоцкага раёна.
Літаратура правіць
- Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Б. І. Сачанка [і інш.]. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 480.
- Садоўская, С. І. Музей / С. І. Садоўская // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 732—733.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Городокский районный краеведческий музей // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 3. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1980. — Т. 3. — 616 с. — 50 000 экз. (руск.)