Івянец

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Івянец)

Івяне́ц[4] (трансліт.: Ivianiec, руск.: Ивенец) — гарадскі пасёлак у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, стаіць на р. Волма. Знаходзіцца за 31 км ад Валожына, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Койданава на лініі МінскБаранавічы. Аўтадарогі накіраваны на Мінск, Дзяржынск, Стоўбцы, Навагрудак. Івянец — даўняе мястэчка, колішняя сталіца графства на гістарычнай Меншчыне, якому ўпершыню ў краіне распрацавалі зямельную сімволіку[5]. Насельніцтва 4 206 чал. (2017)[6].

Гарадскі пасёлак
Івянец
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 5,6652 км²[1]
Вышыня цэнтра
197 м[2]
Насельніцтва
  • 3 848 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
1772
Паштовы індэкс
222370
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220554000
Івянец на карце Беларусі ±
Івянец (Беларусь)
Івянец
Івянец (Мінская вобласць)
Івянец

Герб правіць

Герб Івянца (1998) уяўляе сабою палову фігуры льва залацістага колеру на чырвоным фоне з залатой каронай уверсе. Выява льва ўзята з радавога герба Салагубаў — былых уладальнікаў Івянца, верхняя частка (карона) нагадвае пра тое, што ў XVIII ст. Івянец быў цэнтрам Івянецкага графства.

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Івянец упамінаецца ў другой палове XIV ст., калі ён знаходзіўся ў валоданні вялікага князя літоўскага Вітаўта. У другой палове XV ст. — уладанне Давойна-Салагубаў. Пад 1522 годам Івянец значыцца як мястэчка Менскага павета. У сяр. XVI ст. тут з’явілася пратэстанцкая супольнасць, дзейнічалі кальвінскі збор, школа і шпіталь. У 1606 у мястэчку збудавалі драўляны касцёл. На 1640 у Івянцы было 27 двароў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія захопнікі ўчынілі тут значныя разбурэнні[7].

У пач. XVIII ст. утварылася Івянецкае графства. У 1702 стольнік мінскі Тэадор Ваньковіч заснаваў у мястэчку касцёл і кляштар францысканцаў, у 1745 годзе падскарбі Ян Міхал Салагуб збудаваў мураваны касцёл (фару). У 1780 тут было 7 вуліц, Рынак, 174 двары[7].

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Івянец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета. Царскія ўлады перавялі асабіста вольных местачкоўцаў у стан прыгонных сялян (толькі ў 1860 яны дабіліся свабоды і вяртання мяшчанскага звання)[8]. З 1795 года ўладанне Казіміра Плявакі, калабарыйскага старасты, з 1810 г. — Якуба Плявакі. Станам на 1859 год у Івянцы было 189 двароў[9], на 1861 — 189. Местачкоўцы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні (18631864)

Пасля здушэння паўстання ў 1864 з мэтай русіфікацыі края расійскія ўлады адкрылі ў Івянцы народнае вучылішча, а 28 лістапада 1869 гвалтоўна перарабілі касцёлы Святога Міхаіла і Найсвяцейшай Тройцы ў цэрквы Маскоўскага патрыярхату. У 1880-я у мястэчку было 288 дамоў[10], 2 школы, 35 крамаў, 17 ганчарных майстэрань, 2 заезныя двары, 2 царквы, 2 сінагогі, праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. У Івянцы неаднаразова спыняліся беларускі паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і пісьменнік Ядвігін Ш.

У 1888 г. уладальнік Міхаіл Казарынаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, колькасць двароў павялічылася да 399, дзейнічалі 2 царквы і 2 капліцы, працавалі народнае вучылішча, 2 малітоўныя школы, 2 багадзельні, прыёмны пакой, вадзяны млын, 15 майстэрняў з абпальвання гаршкоў, 9 кузняў, 64 крамы, 2 карчмы і гарэлачны склад, праводзіліся 2 кірмашы штогод і таргі ў нядзелі.

Найноўшы час правіць

У пач. XX ст. дзейнічалі бальніца і амбулаторыя, у якіх працавалі доктар, 3 фельчары, некалькі санітарак. З 1902 г. да верасня 1939 года ва ўладанні Пятра Дарагунцава. У 1913—1915 гадах каля кірмашовай плошчы былі ўзведзены праваслаўная царква Святой Ефрасінні Полацкай і жаночы манастыр.

У Першую сусветную вайну ў лютым 1918 Івянец занялі нямецкія войскі. Затым у час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 Івянец занялі польскія войскі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ў 1923 стала цэнтрам гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час Івянец знаходзіўся за 16 км ад граніцы з БССР. Рэчка Волма, што цякла праз паселішча, брала свой пачатак па-за гэтай граніцай. Івянец размяшчаўся на пагорках у атачэнні лясоў і складаўся з некалькіх вуліц, найбольшымі з якім былі: вул. Пілсудскага (гістарычная Койданаўская), на ёй размяшчаліся пошта, гродскі суд і тры школьныя будынкі, вул. Т. Касцюшкі (гістарычная Ракаўская) з адміністрацыяй гміны, будынкам агульнаадукацыйнай школы, шпіталем і касцёлам Святога Аляксея, вул. 3 Мая (гістарычная Віленская), на ёй знаходзіліся найбольш значныя жылыя будынкі, два атэлі, паліцэйскі пастарунак, аптэка, касцёл Святога Міхаіла. У 1934 распачалася электрыфікацыя паселішча. Прыватныя асобы заснавалі электрычную станцыю. Яна размяшчалася над рэчкай, у будынках даўняга двару Салагубаў. Праца машыны электрычнай станцыі выкарыстоўвалася на мясцовай лесапільні. У 1936 у Івянцы збудавалі новую школу на вуліцы Закляштарнай, большасць вуліц забрукавалі, а некаторыя асвятлілі. На 1938 у мястэчку было 574 будынкі (з іх 10 мураваных), працавалі шматлікія цагельні, кінатэтар «Jutrzenka» (бел.: Зорка) у Доме жаўнера, ваенны аэрапорт пры кашарах.

У 1939 Івянец увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёна Баранавіцкай вобласці1962 у Валожынскім раёне). 12 кастрычніка 1940 паселішча атрымала афіцыйны статут пасёлку гарадскога тыпу. У гэты час тут было 523 двары. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1998 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба Івянца, створанага на аснове герба «Праўдзіч» роду Салагубаў. 1820 ліпеня 2008 у мястэчку прайшла 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі[11].

Насельніцтва правіць

Эканоміка правіць

У Івянцы працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, хімічнай прамысловасці, у тым ліку фабрыка мастацкай керамікі і гафту, племянны птушказавод, дрэваапрацоўчы камбінат, дзяржаўнае прадпрыемства «Крыніца», кандытарская фабрыка «Іўкон». Гасцініца «Івянец».

Івянец — адзін з ганчарных цэнтраў Беларусі[18] (гл. івянецкая кераміка). У даўнія часы мясцовая прадукцыя вывозілася не толькі ў навакольныя сёлы і мястэчкі, але і на рынкі Вільні і Мінску. Ганчарнае рамяство існуе тут і ў наш час.

Культура правіць

Дзейнічаюць музей традыцыйнай культуры (краязнаўчы музей), дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Інфраструктура правіць

У Івянцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова. Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе пасялковая бальніца.

Забудова правіць

 
Забудова цэнтра пасёлка
 
Забудова пасёлка

Планіроўка правіць

Планіроўка Івянца гістарычна склалася па традыцыйнай схеме: вуліцы пачынаюцца ад гандлёвай плошчы, размешчанай у сярэдзіне паселішча. Ад плошчы праменямі разыходзяцца шэсць вуліц. З іх тры пераходзяць у дарогі на Ракаў (зараз вул. 17 Верасня), Стоўбцы (вул. Камсамольская), Дзяржынава (вул. 1 Мая).

Вуліцы і плошчы правіць

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 Верасня вуліца Ракаўская вуліца Тадэвуша Касцюшкі вуліца
1 Мая вуліца Віленская вуліца 3 мая вуліца
Камсамольская вуліца Койданаўская вуліца Пілсудскага вуліца
Леніна вуліца Зашкольная вуліца[19]
Прамысловая вуліца Княжацкая вуліца
Свабоды плошча Рынак плошча

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Минский%20облсовет/type-Решение/54-19.09.2018.htm
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. На фэсце Св. Міхала ў Івенцы ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства(недаступная спасылка). www.ivenec.eu (5 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 14 чэрвеня 2016.
  6. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. а б в г д е Батвіннік М., Шаблюк В. Івянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 469.
  8. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 88.
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  10. Jelski A. Iwieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 324.
  11. 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы на Catholic.by
  12. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 423.
  13. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 425.
  14. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 159.
  15. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 422.
  16. Перепись населения — 2009. Минская область Архівавана 30 кастрычніка 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  19. Івянец, Radzima.org

Літаратура правіць

Спасылкі правіць