Антопаль (Драгічынскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Антопаль)

Анто́паль[2] (трансліт.: Antopaĺ, руск.: Антополь) — гарадскі пасёлак у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, цэнтр Антопальскага сельсавет. Размешчаны на захадзе раёна, за 28 км на захад ад Драгічына, 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль на лініі БрэстЛунінец, на аўтадарозе Кобрын—Драгічын. Насельніцтва 1 394 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Антопаль
Дом культуры
Дом культуры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375(1644)
Паштовы індэкс
225850
Аўтамабільны код
1
СААТА
1220802906
Антопаль на карце Беларусі ±
Антопаль (Драгічынскі раён) (Беларусь)
Антопаль (Драгічынскі раён)
Антопаль (Драгічынскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Антопаль (Драгічынскі раён)

НазваПравіць

На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэнні з фармантам -поль (поле)[4].

ГісторыяПравіць

 
Апошняя Вячэра. Сярэдзіна XVIII ст. в. Антопаль

Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагоддзем[5], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1731 Антопаль атрымаў статус горада і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[6]. У сярэдзіне XVIII ст. тут існаваў манастыр базыльян, сінагога. У 1773 у месце дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіум) з ухілам на вывучэнне рыторыкі.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерні. На сярэдзіну XIX ст. у мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касцёл (збудаваны ў 1838) і царква.

У канцы XIX ст. у Антопалі было 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабоень[7]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народнае вучылішча.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку было 306 двароў. У 1931 Антопаль зноў атрымаў статус горада, у гэты час тут дзейнічалі касцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Мікашэвічы.

У 1939 Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 1959 года у Драгічынскім раёне.

З 2008 года аграгарадок. У верасні 2013 года Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет. Цэнтр навастворанага сельсавета.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

АдукацыяПравіць

У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.

МедыцынаПравіць

Медыцынскія паслугі аказвае местачковая бальніца.

КультураПравіць

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

Вядомыя асобыПравіць

  • Эмануэль Апельбаум (1894—1993) — амерыканскі вучоны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[15].
  • Авігдор Варшэ[he] (1929—2017) — ізраільскі дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік савета Кір’ят-Ано (1969—1978, 1983—1989).
  • Віктар Трафімавіч Навуменка (1946—2001) — беларускі тэатразнавец.
  • Фаіна Ахрэмаўна Стаўская (19.11.1890 — 13.07.1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, затым эсэрка), паліткатаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933—1937), рэпрэсаваная.
  • Барыс Фабіянавіч Шаган (руск.: Борис Фабианович Шаган; 1893—1982) — адзін з арганізатараў сістэмы дзіцячай аховы здароўя Кіргізскай ССР.
  • Ліпа Яхалом[he] (1913—2006) — ізраільскі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1998).

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 15.
  5. Антопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  6. Антополь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  7. Антополь // Антопаль (Драгічынскі раён) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  8. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  9. Antopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 45.
  10. Антопаль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 124.
  11. Антопіль // Енциклопедія українознавства  (укр.). У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович  (руск.). — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя  (укр.)»-«НТШ  (руск.)»; 1954—1989, 1993—2000.
  12. [1] // Белстат (руск.)
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. https://www.nytimes.com/1993/01/05/obituaries/emanuel-appelbaum-disease-specialist-98.html

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць