Бобр (гарадскі пасёлак)

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Бобр)

Бобр[2] (трансліт.: Bobr, руск.: Бобр) — гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бобрскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км ад Крупак, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Бобр (лінія МінскОрша). Бобр — магдэбургскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Насельніцтва 948 чал. (2017)[1].

Гарадскі пасёлак
Бобр
Бобр. Сядзіба Барталамей. Дом для працоўных (01).jpg
Сядзіба. Дом работнікаў
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
948 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Бобр на карце Беларусі ±
Бобр (гарадскі пасёлак) (Беларусь)
Бобр (гарадскі пасёлак)
Бобр (гарадскі пасёлак) (Мінская вобласць)
Бобр (гарадскі пасёлак)

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Бобр датуецца 1516 г., калі князь Іван Друцкі-Красны адпісаў яго разам з Сакаловічамі і Недаходавым сваёй жонцы Марыне з князёў Заслаўскіх. У 1559 г. мясцовасць згадваецца як уладанне Хадкевічаў. Захаваўся дакумент 1573 г. на перадачу Бабра ў заставу швагру Яна Хадкевіча Станіславу Пацу, у якім паселішча значыцца як мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У гэты час тут, паводле інвентару, быў 71 дом, дзейнічаў гасціны двор[3]. Чыншавыя сяляне маёнтка плацілі чынш памерам 50—60 грошаў, па адной бочцы жыта і аўса, па паўтара пуда мёду, «кликуновщину» (1 грош), «вепровщину» (4 грошы), «бирчее» (5—6 грошаў), «поповщину» (1 грош) и па адным кольцы ильну, а таксама павінны былі рамантаваць двор, масты, гаці і млыны[4].

Як сведчыць інвентар, станам на 1614 г. у Бабры было 180 аселых мяшчанскіх двароў (пляцаў) на абодвух берагах рэчкі. Апрача таго, мяшчанам належала 90 надзелаў ворыўнай зямлі, вымеранай у валоках і моргах, і 16 г.зв. «гуменных» пляцаў пад гаспадарчымі пабудовамі. Сярод уладальнікаў валокаў і гуменных пляцаў сустракаюцца прозвішчы яшчэ прыкладна 44 мяшчан, не пазначаных у ліку ўладальнікаў мяшчанскіх пляцаў. У Бабры існавала царква, святару якой айцу Фёдару належалі пляц і валока, вольныя ад усіх падаткаў. Згадваюцца таксама карчма на рыначнай плошчы, вадзяны млын з дзвюма коламі і мост, якія здаваліся ў арэнду. У 1699 г. маёнткам валодаў Бенедыкт Павел Сапега, які ў 1700 г. прадаў яго Яну Казіміру Лендорфу.

У 1733 г. Бобр перайшоў у валоданне Агінскіх. Станам на 1743 г. у мястэчку было 60 дымоў. У 1760 г. тут збудавалі мураваны Марыінскі касцёл; мястэчка налічвала каля 100 двароў і было найбуйнейшым з усіх паселішчаў сучаснай Крупшчыны.

1 снежня 1762 г. (паводле іншых звестак у 1735 г.[5] кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бабру Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі дзве збройныя постаці святых Глеба і Барыса ў каронах»[6].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бобр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1828 у мястэчку пачала працаваць цагельня. У 1842 тут збудавалі царкву. Станам на 1885 існавалі 2 царквы, касцёл, капліца, сінагога, лячэбніца на 12 месцаў, народнае вучылішча, праваслаўная і 3 яўрэйскія і школы, 2 млыны, 22 крамы; праводзіліся 3 рэгулярныя кірмашы. У 1904 працавалі 2 цагельні. На 1907 — 445 будынкаў. У Першую сусветную вайну ў 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Панарама мястэчка Бобр, 1918


1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Бобр увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Бобр вярнулі БССР. 27 верасня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі, аднак ужо 17 лютага 1941 яно атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 Бобр знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. З 31 сакавіка 1977 года да 18 лютага 2010 года цэнтр Бобрскага пасялковага савета.

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

ТранспартПравіць

Знаходзіцца за 120 км на паўночны ўсход ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Р19. За 4 км на поўдзень ад мястэчка праходзіць шаша М1 (E30)

ІнфраструктураПравіць

У Бабры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

СлавутасціПравіць

 
Касцёл Найсв. Дзевы Марыі, знішчаны бальшавікамі

Страчаная спадчына:

 
Мікалаеўская Царква

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бабёр
  3. Насевіч В. Бобр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 336. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов / [личный состав Виленской комиссии для разбора древних актов: Ф. Н. Добрянский (председатель) и др.]. Т. 14: Инвентари имений XVI столетия. — Вильна: в тип. губерн. правл., 1887. — XXIV, 702 с. — № 11.
  5. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Крупскі раён
  6. Бобр // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  7. Bobr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 258.
  8. Бобр // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 119.
  9. В. Насевіч, Т. Чуракова. Бобр //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 50.
  10. В. Насевіч, Т. Чуракова. Бобр //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 49.
  11. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Свято-Николаевская церковь г. п. Бобр
  14. Царква і праваслаўны прыход Свяціцеля Мікалая

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць