Гарадзея
Гарадзе́я[2] (трансліт.: Haradzieja, руск.: Городея) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Цэнтр Гарадзейскага сельсавета (не ўваходзіць у яго склад). Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. Насельніцтва 3 777 чал. (2017)[1].
Гарадскі пасёлак
Гарадзея
| ||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
Упершыню згадваецца ў 1530 годзе. З 1575 уласнасць Радзівілаў.
У складзе Расійскай імперыіПравіць
У 19 ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр воласці Навагрудскага павета. З пабудовай Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1871) — станцыя. У 1-ю сусветную вайну з 1915 у прыфрантавой паласе; звалася Замір’е.
Найноўшы часПравіць
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета. З 1939 года ў БССР, з 1940 года гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, зліўся з чыгуначнай станцыяй.
НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць
- Прадпрыемствы харчовай (цукровы камбінат) і лёгкай прамысловасці.
СлавутасціПравіць
- Спаса-Праабражэнская царква (1808)
- Праваслаўная капліца 1874 г.
- Касцёл Святога Іосіфа
- Сінагога (не дзейнічае)[4]
Вядомыя асобыПравіць
- Юрый Мікалаевіч Абрамовіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Надсан — беларускі рэлігійны дзеяч
- Міхаіл Аляксеевіч Маталыцкі (нар. 1957) — беларускі матэматык
- Міхась Маскалік (1903—1965) — беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі.
- Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. 1933) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Гаро́дзяя, н.. Гаро́дзей, м.. Гарадзе́й, м.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://belisrael.info/?p=17457
ЛітаратураПравіць
- Городея // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадзея
- Геаграфічныя звесткі па тэме Гарадзея на OpenStreetMap