Адкрыць галоўнае меню

Езярышча

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Езярышча)
Гарадскі пасёлак
Езярышча
Autumn in Ezerische.jpg
Від на трассу М8 (Е95)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
1 267 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовы індэкс
211580
Аўтамабільны код
2
Езярышча на карце Беларусі ±
Езярышча (Беларусь)
Езярышча
Езярышча (Віцебская вобласць)
Езярышча

Езярышча[2] — гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. За 41 км на паўночны захад ад Гарадка, 80 км ад Віцебска, чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскНевель (Расія), на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель (частка дарог М8 і E95). Насельніцтва 1 267 чал. (2017)[1].

ГісторыяПравіць

Езярышча ўпершыню згадваецца пад 1377 г. у ВКЛ, у грамаце альгердавай жонкі Ульяны Аляксандраўны мясцовай царкве. Назву, верагодна, атрымала ад возера. У XIV—XVII стст. існаваў Езярышчанскі замак. Падчас Лівонскай вайны Езярышчанскі замак у 1564 вытрымаў дзве аблогі маскоўскіх войскаў. Згадваецца ў маскоўскай «Кнізе Вялікага Чарцяжа» і ў Запісах Рэйнгальда Гейдэнштэйна. У 1583 г. стаў мястэчкам. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр Езярыйскай воласці Себежскага павета. У 1886 г. стаў сялом.

Гісторыя пасёлка Езярышча звязана з будаўніцтвам чыгуначнага ўчастка Віцебск — Невель на пачатку XX ст. паблізу сяла Езярышча. На гэтым участку была пабудавана чыгуначная станцыя. 3 часам вакол яе вырас пасёлак. 3 17.07.1924 г. — цэнтр Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (ст. Езярышча). Паводле перапісу 1926 года, на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, 60 жыхароў, вадакачка, бальніца. У Езярышчы размяшчаўся вучэбны пункт 4-га стралковага корпуса, працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці.

З 1929 года ў Гарадоцкім раёне. 3 12.02.1935 г. — цэнтр Мехаўскага раёна Віцебскай акругі (з 20.02.1938 г. раён у Віцебскай вобласці).

У Вялікую Айчынную вайну 17 ліпеня 1941 года пасёлак акупіраваны нацыстамі. У пачатку вайны 25.06.1941 г. у Езярышчы створаны знішчальны батальён (107 чалавек), 18.07.1941 г. на базе батальёна створаны Мехаўскі партызанскі атрад, камандзірам якога стаў К. Ф. Волкаў. 07.05.1942 г. атрад (больш за 300 чал.) разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П. К. Панамарэнкі. У ноч з 6 на 7 верасня партызаны брыгады разграмілі на ст. Езярышча нямецкі гарнізон. Былі разбураны станцыйныя пабудовы, склады боепрыпасаў, харчавання і вайсковай маёмасці, знішчаны 40 гітлераўцаў. Вызвалены 19.12.1943 г. войскамі 360-ай стралковай дывізіі.

3 04.10.1957 г. Езярышча — гарадскі пасёлак, з 18.03.1958 г. — цэнтр раёна, з 25.12.1962 г. у Гарадоцкім раёне. У 1971 г. у г. п. Езярышча было 2,7 тыс. жыхароў, у 1993 г. — 2,3 тыс., цэнтр калгаса імя Дзяржынскага.

У 2014 годзе Езярышча стала цэнтрам новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[3].

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Працуюць хлебазавод, малаказавод, камбінат кааператыўнай прамысловасці, участак гарадоцкага лесапункта, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, гасцініца, рэстаран, Дом культуры, Дом піянераў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартшкола, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 магазінаў, аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціныПравіць

 
Успенская царква
  • Гарадзішча (рэшткі замка) — за 3 км на ўсход ад Езярышча на востраве возера.
  • Успенская царква
  • Помнікі: вайсковыя могілкі савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 г. пры вызваленні Езярышча і навакольных вёсак; магіла ахвяр фашызму, 3 помнікі ахвярам фашызму, помнік землякам, помнік партызанам, закатаваным фашыстамі.

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 04.09.2014 N 26 «Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области»
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
  • Бынькоў, А. Езярышча / А. Бынькоў, С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2000. — 26 жн.
  • Езярышча // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 92-93.
  • Езярышча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1983. — Т. 2. — С. 263.
  • Кляшчук, А. Езярышча — прыпынак у мінулым / А. Кляшчук // Звязда. — 1997. — 10 кастр.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996.

СпасылкіПравіць