Краснасельскі

гарадскі пасёлак у Беларусі

Краснасельскі[2] — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось (левы прыток Нёмана). Размешчаны ў 15 км да поўначы ад Ваўкавыска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Рось на лініі Ваўкавыск—Масты. Насельніцтва 6 683 чал. (2017)[1].

Гарадскі пасёлак
Краснасельскі
Краснасельскі. Царква.jpg
Свята-Георгіеўская царква
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
6 683 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
1512
Паштовы індэкс
231911
Аўтамабільны код
4
Краснасельскі на карце Беларусі ±
Краснасельскі (Беларусь)
Краснасельскі
Краснасельскі (Гродзенская вобласць)
Краснасельскі

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў 1569 годзе як вёска Краснае Новагародскага ваяводства ВКЛ. Належала Хадкевічам, Глябовічам, Сапегам, Браніцкім, Патоцкім.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Роскай воласці Ваўкавыскага павета.

З 1921 года у складзе Польшчы. З 1940 года — у Ваўкавыскім раёне, вядомы як вёска Краснае Сяло. З 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак Краснасельскі[3], з 1968 года гарадскі пасёлак.

НасельніцтваПравіць

  • 2006 год — 7,3 тыс. чал.
  • 2016 год — 6 744 чал.[4]
  • 2017 год — 6 683 чал.[1]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў.

СлавутасціПравіць

 
Шахтавая здабыча крэменю ў эпоху неаліту і бронзавым веку каля г.п. Краснасельскі. ГДГАМ

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Крансае Сяло, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці, у рабочы пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

СпасылкіПравіць