Лагішын

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Лагішын)

Лагішын[2] — гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 1 990 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Лагішын
Касцёл і царква
Касцёл і царква
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Плошча
  • 3,5 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
  • 1 807 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовы індэкс
225740
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254847906
Лагішын на карце Беларусі ±
Лагішын (Беларусь)
Лагішын
Лагішын (Брэсцкая вобласць)
Лагішын

Геаграфія правіць

Лагішын размешчаны на аўтадарозе Пінск — Івацэвічы, за 28 км ад горада і чыгуначнай станцыі Пінск, за 203 км ад Брэста.

На захад ад пасёлка знаходзіцца максімальная адзнака (174 м) Лагішынскай раўніны, што адпавядае паўднёвай мяжы старажытнага ледавіковага комплексу.

Гісторыя правіць

 
Герб мястэчка з прывілея 1633 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясціна ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У XVII стагоддзі дзяржаўная ўласнасць, пазней мястэчка зрабілася цэнтрам нягродавага староства ў валоданні Радзівілаў, пазней — Агінскіх, Любецкіх.

20 жніўня 1569 года і 28 мая 1570 года Лагішын атрымаў магдэбургскае права[4]. 25 лютага 1633 года кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[5].

У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[4] касцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касцёле захоўваўся абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які лічыўся цудадзейным.

У сувязі з будаўніцтвам Каралеўскага канала Лагішын перададзены М. К. Агінскаму.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лагішын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Указ Сената Расійскай імперыі ад 16 красавіка 1808 года прадпісваў пакінуць у мяшчанскім званні жыхароў Лагішына і вызваліць іх ад улады памешчыка: «па сіле даравальных тым мяшчанам ад каралёў польскіх прывілеяў і па тым, штояны ў лік зацверджаных за абшарнікам Хамінскім душ не ўваходзілі». Суседнія памешчыкі спрабавалі адсудзіць землі лагішынскіх мяшчан, але Сенат у 1828 годзе зноў захаваў за імі іх правы[6].

У XIX стагоддзі ў мястэчку дзейнічалі млыны Айзенберга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыперштэйна, гарбарня Фрыдмана. Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1863 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Лагішынскі касцёл на царкву Маскоўскага патрыярхата, у 1897 годзе будынак згарэў; пазней на яго месцы ўзвялі Праабражэнскую царкву.

У 1870 годзе ўлады перавялі мяшчан Лагішына ў дзяржаўныя сяляне, канфіскаваўшы 2133 дзесяціны зямлі, якія на льготных умовах набыў мінскі губернатар Уладзімір Токараў за «бездакорную службу», у прыватнасці за поспехі ў «абрусенні» Мінскай губерні[7] У 1874 годзе ў мястэчку адбыўся зямельны бунт местачкоўцаў супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы здабылі поўнае апраўданне, а вінаватыя ў злоўжыванні панеслі пакаранне. Жорсткая расправа над жыхарамі мястэчка выклікала пратэст у дэмакратычнай грамадскасці краіны, а рэвалюцыянер-анархіст Пётр Крапоткін назваў Лагішынскую расправу адной з самых абуральных у гісторыі Расіі. Жыхары працягвалі дамагацца справядлівасці ў вышэйшых інстанцыях імперыі, і ў 1876 годзе ўлады вярнулі мяшчанам адабраную зямлю. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады.

У 1886 годзе цэнтр воласці. Станам на 1886 год існавалі школа, царква (з 1845), капліца, сінагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася яўрэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў. У 1919 годзе ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.

У пачатку сакавіка 1919 года Група «Палессе»  (руск.) войска II Рэчы Паспалітай  (польск.) пад камандаваннем генерала Антонія Лістоўскага  (руск.) выгнала з аколіц бальшавікоў і аблажыла Лагішын[8].

Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Лагішын  (польск.) Пінскага павета Палескага ваяводства. 1 красавіка 1934 года паселішча страціла статус горада[9].

У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР. 15 студзеня 1940 года стаў цэнтрам Лагішынскага раёна Пінскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, за гэты час у Лагішынскім раёне загінула каля 2 000 чалавек.

22 снежня 1959 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[10]. З 1962 года ў Пінскім раёне.

10 мая 1997 года ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесся[11]. 18 верасня 1998 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба пасёлка.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[12]
  • XX стагоддзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[13]; 1996 год — 3120 чал.[14]; 1998 — 3000 чал.[15]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2016 год — 2 022 чал.[16]; 2017 год — 1 990 чал.[3]

Эканоміка правіць

Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, механічны завод, лясніцтва і іншыя.

Культура правіць

Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі, лагішынскі гісторыка-краязнаўчы музей[17]. Таксама працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.

У мястэчку маецца свая бейсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[18].

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б в Лагішын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 177. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Лагішын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1355. — Арк. 204.
  7. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 63—64.
  8. Lech Wyszczelski. Wstępna faza walk // Wojna polsko-rosyjska 1919–1920 (польск.). — 1. — Варшава: Bellona, 2010. — С. 65. — ISBN 978-83-11-11934-5.
  9. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49 (польск.)
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Лагішын Лагішынскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  11. Вячаслаў Ракіцкі. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў // «Радыё Свабода», 1 чэрвеня 2006.
  12. Логишин (Лагишин Лагiшын Logishin) на Гербы Брестской области
  13. Grzegorz Rąkowski. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
  14. ЭГБ 1997.
  15. БелЭн 1999.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Логишин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  18. Логишинские волки (руск.)
  19. https://www.names52.ru/p/tpost/2xzd0dg0h1-perehodnikov-grigorii-abramovich
  20. https://www.rujen.ru/index.php/ШАЦКИЙ_Натан_Борисович

Літаратура правіць

Спасылкі правіць