Любча

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Любча)

Любча[2] — гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, Гродзенскай вобласці Беларусі, на левым беразе ракі Нёман. За 26 км на паўночны ўсход ад Навагрудка, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі БаранавічыЛіда. Цэнтр калгаса «Прынёманскі». Насельніцтва 1081 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Любча
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
142 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 975 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовыя індэксы
231425
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243859904
Любча на карце Беларусі ±
Любча (Беларусь)
Любча
Любча (Гродзенская вобласць)
Любча

Гісторыя правіць

 
Мястэчка і замак у Любчы, XVII ст.
 
Гістарычны герб

Упершыню згадваецца ў 1401 годзе ў нямецкіх хроніках як аб’ект паходаў крыжакоў. У Вялікім Княстве Літоўскім належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам (Ян Кішка заснаваў тут Любчанскі замак (1581), школу і арыянскі храм, з XVII стагоддзя — кальвінскі збор), з 1606 года — Радзівілам. У 1590 годзе кароль Жыгімонт Ваза надаў Любчы магдэбургскае права і герб. Радзівілы з мэтай эканамічнага ўмацавання і павелічэння мястэчка запрашалі ў яго мяшчан з Менска, Новагародка і іншых каралеўскіх гарадоў.

У 1612 годзе Пётр Бластус Кміта перавёз з Вільні ў Любчу друкарскае абсталяванне і заснаваў тут сваю друкарню. Пераважна яна абслугоўвала патрэбы пратэстантаў, але зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кмітам было выдадзена 59 назваў кніг на польскай і лацінскай мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш., а таксама некалькі паэтычных твораў. 3 1632 года друкарскую працу Пятра Кміты працягваў яго сын — Ян Даніэль.

У XVII стагоддзі ў Любчы ствараюцца рамесныя цэхі. З 1795 года Любча ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, яна робіцца мястэчкам, цэнтрам воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета і Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 года — у Гродзенскай вобласці, з 1956 года — у Навагрудскім раёне. У 1996 годзе Любча налічвала 540 двароў, 1628 жыхароў, школу, 7 магазінаў, 2 бібліятэкі, бальніцу і іншыя ўстановы.

Насельніцтва правіць

  • 1645 год — каля 150 двароў
  • 1897 год — 3239 чал.[4]
  • 1995 год — 1,7 тыс. чал.[4]
  • 1996 год — 1628 чал. (540 двароў)
  • 2006 год — 1,4 тыс. чал.
  • 2016 год — 1059 чал.[5]
  • 2017 год — 1081 чал.[3]

Эканоміка правіць

Калгас «Прынёманскі». Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Праз Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў».

Славутасці правіць

 
Любчанскі замак

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б Беларусь 1995.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Там, дзе хрысціўся Міндоўг і была першая ў ВКЛ каталіцкая святыня — біскуп Кашкевіч блаславіў новы касцёл

Літаратура правіць

  • Любча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 442. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Алесь Карлюкевіч. Любча: гісторыя і сучаснасць // Belarus: палітыка, эканоміка, культура. Штомесячны часопіс. — Мн., Мінінфармацыі РБ, № 9, 2008.

Спасылкі правіць