Парычы

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Парычы)

Па́рычы[3] (трансліт.: Paryčy[4], руск.: Паричи) — гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага сельсавета. Насельніцтва 1 816 чал. (2017)[5].

Гарадскі пасёлак
Парычы
Заезны двор на Майскай плошчы
Заезны двор на Майскай плошчы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня сельсавета
Аляксандр Фёдаравіч Цалко
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
135 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 839 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
247413 (руск.)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3250852906
Парычы на карце Беларусі ±
Парычы (Беларусь)
Парычы
Парычы (Гомельская вобласць)
Парычы

Гісторыя правіць

Вядомыя з 1639 года як сяло, цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая (польск.: Parycze)[6]. Паводле вопісу 1684 года — цэнтр войтаўства ў тым самым старостве[7].

З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гадах называлася Мінскім намесніцтвам). З 5 красавіка 1797 года з’яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў храм, які ў 1798 года быў пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1800 годзе ў мястэчку Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў[8].

У 1819 годзе замест ранейшага храма быў пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 года); у 1863 годзе ўзведзена таксама царква ў імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства (будынкі не захаваліся)[9].

З 25 сакавіка 1918 года Парычы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 31 ліпеня 1920 года — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 года да 26 снежня 1991 года ў СССР, з 19 верасня 1991 года — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 годзе Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З 24 ліпеня 1924 года мястэчка Парычы — цэнтр утворанага раёна, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 года — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскую вобласць.

У 1925 годзе большую частку жыхароў складалі яўрэі (у 1926 годзе — 71,4 %). Працавалі 2 паравыя млыны, электрастанцыя, тэлефонная станцыя, 7-гадовая школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі маслазавод (з 1932 года), друкарня, паравы млын, лесапільня, металаапрацоўчая, трыкатажная (у 1932 годзе — 36 рабочых), кравецкая, шавецкая і мэблевая (у 1932 годзе — 5 , смалярня, крухмальны завод, гамарня, прамкамбінат. Выдавалася раённая газета (з 1932 года). У 1932 годзе адкрылася першая ў Беларусі транспартная авіялінія Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр, мястэчка стала прымаць транспартныя самалёты.

27 верасня 1938 года мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваны; м. Парычы ператворана ў гарадскі пасёлак.

У час Другой сусветнай вайны 26 чэрвеня 1941 года створаны знішчальны батальён (камандзір М. І. Траян), які 28 чэрвеня 1941 года знішчыў групу дыверсантаў, якія спрабавалі спаліць мост праз Бярэзіну. У пачатку ліпеня 1941 года нямецкія войскі захапілі Парычы, але мясцовы і Рэчыцкі знішчальныя атрады разам з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі 12 ліпеня 1941 года выбілі захопнікаў і ўтрымлівалі пасёлак да канца ліпеня. Яўрэяў пасёлка сагналі ў гета, якое існавала 2 месяца і 18 кастрычніка 1941 года ўсіх забілі — 1700 чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнік І. І. Еўдакімаў). З верасня 1943 года па ліпень 1944 года ля пасёлка партызанскай брыгадай № 99 імя Гуляева пад камандаваннем У. К. Якавенкі вялася партызанская вайна. Райцэнтр Парычы быў вызвалены 26 чэрвеня 1944 года часткамі 105-га стралковага корпуса (75-й гвардзейскай стралковай дывізіяй) пры падтрымцы 17-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса і Дняпроўскай ваеннай флатыліі з удзелам партызан. У баях за вызваленне Парычаў і навакольных вёсак загінулі ў 1943—1944 гадах 877 савецкіх салдат, у іх ліку Герой Савецкага Саюза Н. А. Лявухін (пахаваны ў брацкай магіле, у скверы на беразе Бярэзіны).

9 чэрвеня 1960 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі; 29 ліпеня 1961 года гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].

Геаграфія правіць

Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год. Прыстань і паромная пераправа на р. Бярэзіна (басейн Дняпра). За 33 км ад г. Светлагорска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск на лініі Жлобін — Калінкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Калінкавічы[11].

Насельніцтва правіць

Год Колькасць
1938 3 700
1995 2 900
2008 2 300
Год Колькасць
2009 2 109
2016 1 833 [12]
2017 1 816 [13]
Год Колькасць
2019 1 923
2020 1 900 [14]
2021 1 907 [15]
Год Колькасць
2022 1 852 [16]
2023 1 839 [2]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасці; бальніца; сярэдняя школа.

Рэлігія правіць

Дзейнічае праваслаўны храм у імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1).

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Ураджэнцы правіць

Жыхары правіць

Галерэя правіць

Заўвагі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11.06.2007 № 38 «О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита» // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  7. РАССАДЗІН С. Я., РЫЗНАОКІ Г. М., ПЕТУХОЎ А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск
  8. МАСЛЮКОУ Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 1991. 26 сакавіка. С. 3.
  9. ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2004, с. 693 — 694. ISBN 985-01-0255-1.
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  11. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
  12. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  13. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  14. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  15. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  16. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  17. https://portalus.ru/modules/biographies/rus_readme.php?subaction=showfull&id=1625130746&archive=&start_from=&ucat=&
  18. https://sea-writer.ucoz.ru/index/vot_pridet_vojna_bolshaja_okonchanie/0-449
  19. https://esu.com.ua/article-64057
  20. https://esu.com.ua/article-68996
  21. Баскін Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) / МАРАКОЎ Л. Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі

Літаратура правіць

  • Парычы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць