Свір (гарадскі пасёлак)

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Свір)

Свір[3] (трансліт.: Svir, руск.: Свирь) — гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на беразе возера Свір. Адміністрацыйны цэнтр Свірскага сельсавета. Размешчаны за 45 км на захад ад Мядзела, 180 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы на лініі Пабрадзе — Крулеўшчына. Вузел аўтадарог на Смаргонь, Нарач, Брусы. Насельніцтва 916 чал. (2017)[4].

Гарадскі пасёлак
Свір
Вуліца Савецкая з касцёлам Св. Мікалая
Вуліца Савецкая з касцёлам Св. Мікалая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
153 м[1]
Насельніцтва
  • 974 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240874905
Свір на карце Беларусі ±
Свір (гарадскі пасёлак) (Беларусь)
Свір (гарадскі пасёлак)
Свір (гарадскі пасёлак) (Мінская вобласць)
Свір (гарадскі пасёлак)

Гісторыя правіць

Паводле падання, Свір на месцы капішча Перуна ў XIII стагоддзі заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні князёў Свірскіх[5]. У 1452 князь Ян Свірскі збудаваў у мястэчку касцёл, перабудаваны ў 1653 годзе.

 
Ян Свірскі

У 1528 годзе Свір перайшоў да князёў Радзівілаў. У часы Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага, потым Свянцянскага павета Слонімскай, з 1801 года Віленскай губерні. У 1845 годзе каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Свір-Ляскоўскі і Свір-Стацкоўскі. Станам на 1859 год у Свіры было 119 будынкаў, на 1866 года — 133 будынкі. У 1864 годзе расійскія ўлады з мэтай русіфікацыі края адкрылі тут народнае вучылішча. У 1879 годзе ў мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 годзе — спіртаачышчальная вытворчасць. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Свіры існавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-следчы ўчастак Віленскага акруговага суда, народнае вучылішча, касцёл, яўрэйская малітоўная школа, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазін, 34 крамы, 12 заезных дамоў, 14 корчмаў, 5 рэгулярных кірмашоў. У 1904 годзе з’явіўся аднайменны фальварак.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 год у мястэчку існавалі касцёл, царква, паліцэйскі пастарунак, гарадскі суд, аптэка, лячэбніца, пошта, на святы праводзіліся кірмашы.

У 1939 годзе Свір увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стаў цэнтрам Свірскага раёна (з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці). У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 года Свір атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[6]. 31 студзеня 2008 года на аснове гарадскога пасёлка створаны аграгарадок[7].

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Свір стаў цэнтрам Свірскага сельсавета[8].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 589 чал.; 1866 год — 640 чал., у тым ліку 152 каталікі, 58 старавераў, 14 праваслаўных, 6 евангелістаў, 405 іўдзеяў, 5 магаметанаў[9]; 1897 год — 1686 чал. (у мястэчку і двух маёнтках), 1112 чал.[10]
  • XX стагоддзе: 1931 год — 1900 чал.; 1995 год — 1,4 тыс. чал.[10]; 2000 год — 1,4 тыс. чал.[11]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2016 год — 909 чал.[12]; 2017 год — 916 чал.[4]; 2023 год — 974 чал.

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Культура правіць

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Адукацыя правіць

У Свіры працуюць сярэдняя, музычная і спартыўная школы, дашкольная ўстанова.

Медыцына правіць

Медыцынскія паслугі надаюць местачковыя бальніца і паліклініка.

Турызм правіць

Атэльны комплекс «Свір» спартыўнага таварыства «Дынама»[13].

Славутасці правіць

Зноскі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Каханоўскі Г. Гісторыя Свіры // Нарачанская зара. — № 97 (4572). — 12 жніўня 1976 г.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  7. Решение Мядельского районного Совета депутатов от 31.01.2008 № 50 «О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки»
  8. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" (руск.)
  9. Świr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 713.
  10. а б Беларусь 1995.
  11. БелЭн 2002.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Свирь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура правіць

Спасылкі правіць