Хоцімск

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Хоцімск)

Хо́цімск[2] (афіц. транс.: Chocimsk) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Хоцімскага раёна, на рацэ Беседзь. За 207 км ад Магілёва, 37 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі КрычаўУнеча. Аўтадарогі на Касцюковічы, Сураж. Самае ўсходняе гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва 6 300 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Хоцімск
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Хоцімль — 1709
Радзівілаў — 1714
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 6 087 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2247
Паштовы індэкс
213677
Аўтамабільны код
6
СААТА
7252551000
Хоцімск на карце Беларусі ±
Хоцімск (Беларусь)
Хоцімск
Хоцімск (Магілёўская вобласць)
Хоцімск

Назва правіць

Назва Хоцімск антрапанімічнага, адыменнага паходжання[4]. Яна пайшла ад стараславянскага аднаасноўнага імя Хоцім, у якім аснова ад слав. *xoteti "хацець" пашыраная фармантам -im-.

Гэты фармант балцка-славянскі з паходжання, бо ўжываўся і ў пруска-літоўскай антрапаніміі[5]. Ён часта выкарыстоўваўся, каб пашырыць аснову з двухасноўнага імені.

Двухасноўныя імёны з асновамі xot- далі таксама такія тапонімы абапал цяперашняй мяжы Беларусі і Расіі, як Хатовіж, Хіславічы (< Хаціславічы), Хацясловічы, Дабрахотаўка, Самахотаўка.

У гэтым трансгранічным рэгіёне больш за два дзясяткі такіх адыменных назваў, у тым ліку назвы гарадоў Рослаў і Мсціслаў. Заснаванне апошніх звязваюць з дзейнасцю смаленскага князя Расціслава (XII ст.), які даў паселішчам імёны, адпаведна,сваё і свайго бацькі.

Узнікненне і называнне астатніх паселішчаў, уключна з "Хоцімскам", таксама імаверна адбылося ў той жа час і было звязанае з пасяленнямі Расціслававых дружыннікаў. Яны мелі ўзнікнуць пасля таго, як у 1130-х гг. Расціслаў забраў у чарнігаўскіх князёў тэрыторыі паміж Дзясной і Сажом.

Назва Хоцімска пайшла ад імя Хоцім, так верагодна звалі аднаго з дружыннікаў смаленскага князя Расціслава ў ХІІ ст.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў 1709 годзе. Спачатку ў Крычаўскім графстве, потым у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. З 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 года ў складзе БССР. ў 1866—1914 гг. дзейнічала пенькатрапальная фабрыка. Мела паравы рухавік. У 1881 годзе працавала 10 чалавек, апрацавана 1050 пудоў пянькі. У 1910 годзе працавала 50 чалавек. У 1924—1931 гг. і з 1935 года Хоцімск — цэнтр Хоцімскага раёна Калінінскай, з 1938 г. Магілёўскай вобласці, гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны нямецка-фашыскімі захопнікамі з 15 жніўня 1941 г. да 26 верасня 1943 г.[6] У 1962—1966 гг. у складзе Касцюковіцкага раёна.

Насельніцтва правіць

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, першаснай апрацоўкі льна прамысловасці. Гасцініца.

Культура правіць

 
Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 395.
  5. R. Trautmann. Die altpreussischen Personnennamen. Göttingen, 1925. C. 166-167.
  6. а б Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 743. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць