Гарадскі стадыён (Слуцк)

Гарадскі стадыён — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Слуцку (Беларусь). Максімальная ўмяшчальнасць — 1896 чалавек[1]. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Слуцк».

Гарадскі стадыён
Месцазнаходжанне Сцяг Слуцка Слуцк
Рэканструяваны 2014
Хатняя каманда «Слуцк»
Умяшчальнасць 1 896 месцаў
Памеры поля 105 x 68 м
Map

Гісторыя правіць

Рэканструкцыя правіць

15 чэрвеня 2013 года на Гарадскім стадыёне завяршыліся працы па рэканструкцыі заходняй трыбуны. Новая трыбуна была павялічана на тры рады, усе сядушкі былі заменены на новыя сіняга і белага колеру. З'явілася крытая пляцоўка для відэаздымак. Зона для VIP-гасцей цяпер перамясцілася на паўночную трыбуну, і размяшчаецца пад кабінай відэааператараў[2].

5 ліпеня 2014 года стадыён прыняў першы матч Вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

Спасылкі правіць