Гарады Віцебскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:
- Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь;
- гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай;
- гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Віцебскай вобласці
правіцьГарады з насельніцтвам:
— 200 000 і больш | — ад 10 000 да 19 999 | ||||
— ад 100 000 да 199 999 | — ад 5 000 да 9 999 | ||||
— ад 50 000 да 99 999 | — 1 999 і менш |
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароў
правіцьНа 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Віцебскай вобласці Беларусі налічвалася 19 гарадоў, сярод якіх 4 гарады абласнога падпарадкавання і 15 — раённага[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
200 000 і больш | 1 | 5,26 % | 347 928 | 43,03 % |
ад 100 000 да 199 999 | 1 | 5,26 % | 117 225 | 14,50 % |
ад 50 000 да 99 999 | 2 | 10,53 % | 180 685 | 22,34 % |
ад 10 000 да 19 999 | 7 | 36,84 % | 103 907 | 12,85 % |
ад 5 000 да 9 999 | 7 | 36,84 % | 56 943 | 7,04 % |
1 999 і менш | 1 | 5,26 % | 1 973 | 0,24 % |
Сума | 19 | 100,00 % | 808 661 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 года было таксама 19 гарадоў, але ўжо толькі 2 гарады абласнога падпарадкавання і 17 — раённага[3].
Спіс гарадоў Віцебскай вобласці
правіцьНазвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацініцай | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) | Змена (2017 да 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Віцебск | Viciebsk | Віцебск | горад347 928 | 369 933 | +6,32 % | |
2 | Орша | Orša | Аршанскі (з 2013); горад Орша (да 2013) |
117 225 | 115 938 | −1,10 % | |
3 | Наваполацк | Navapolack | Наваполацк | горад98 138 | 102 288 | +4,23 % | |
4 | Полацк | Polack | Полацкі (з 2013); горад Полацк (да 2013) |
82 547 | 85 012 | +2,99 % | |
5 | Паставы | Pastavy | Пастаўскі | 19 815 | 19 882 | +0,34 % | |
6 | Глыбокае | Hlybokaje | Глыбоцкі | 18 082 | 19 038 | +5,29 % | |
7 | Лепель | Liepieĺ | Лепельскі | 17 280 | 17 822 | +3,14 % | |
8 | Новалукомль | Novalukomĺ | Чашніцкі | 13 945 | 13 072 | −6,26 % | |
9 | Гарадок | Haradok | Гарадоцкі | 12 968 | 12 193 | −5,98 % | |
10 | Барань | Barań | Аршанскі (з 2013); горад Орша (да 2013) |
11 662 | 11 221 | −3,78 % | |
11 | Браслаў | Braslaŭ | Браслаўскі | 9 516 | 9 817 | +3,16 % | |
12 | Талачын | Talačyn | Талачынскі | 10 155 | 9 744 | −4,05 % | |
13 | Чашнікі | Čašniki | Чашніцкі | 9 203 | 8 752 | −4,90 % | |
14 | Мёры | Miory | Мёрскі | 8 188 | 8 001 | −2,28 % | |
15 | Верхнядзвінск | Vierchniadzvinsk | Верхнядзвінскі | 7 360 | 7 320 | −0,54 % | |
16 | Сянно | Sianno | Сенненскі | 8 007 | 7 238 | −9,60 % | |
17 | Дуброўна | Dubroŭna | Дубровенскі | 8 041 | 7 122 | −11,43 % | |
18 | Докшыцы | Dokšycy | Докшыцкі | 6 628 | 6 827 | +3,00 % | |
19 | Дзісна | Dzisna | Мёрскі | 1 973 | 1 500 | −23,97 % |
Галерэя
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2016.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Витебская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. Архівавана 31 снежня 2018. (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Архівавана 30 чэрвеня 2016. (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)