Гаральд II Годвінсан

кароль Англіі (1066)

Га́ральд Годвінсан (англ.: Harold II; 1020 — 14 верасня 1066) — апошні англасаксонскі кароль перад заваяваннем Англіі нармандцамі. Загінуў у бітве пры Гастынгсе.

Гаральд II Годвінсан
Harold II Godwinson
Гаральд II — фрагмент дывана з Баё
Гаральд II — фрагмент дывана з Баё
манарх Англіі[d]
5 студзеня 1066 — 14 кастрычніка 1066
Папярэднік Эдуард Спаведнік
Пераемнік Вільгельм I Заваёўнік
Нараджэнне 1022
Смерць 14 кастрычніка 1066[1][2]
Месца пахавання
Род House of Godwin[d]
Бацька Годвін Уэсэкскі[d][3][4]
Маці Гіта Торкельдоцір[d][4]
Жонка Эдгіта Лебядзіная шыя[d][4] і каля Ealdgyth[d][4][5]
Дзеці Гіта Уэсекская[2][6][…], Gunhild of Wessex[d][7], Magnus, son of Harold Godwinson[d][7], Harold, son of Harold Godwinson[d][7], Godwin, son of Harold Godwinson[d][7], Edmund, son of Harold Godwinson[d][7] і Ulf, son of Harold Godwinson[d][7]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй смерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандcкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Англіі, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца і Рычардам III.

Гаральд не быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але быў у сваяцтве з ёю. Яго сястра Эдыт Усэкская была жонкай Эдуарда Спаведніка. Таксама Гаральд меў сваяцтва з дацкім каралеўскім дваром, ён быў стрыечным братам караля Свена II.

Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Уэсекса, а потым быў назначаны яшчэ і на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівеліна Гвінедскага — ўладара Уэльса — у 1062—1063 гадах. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спаведніка і па рашэнню Уітэнагемота на наступны дзень пасля смерці Эдуарда.

Лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.

Крыніцы

правіць
  1. The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England: Lapidge/The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England / M. Lapidge, J. Blair, S. Keynes et al. — 2 — Chichester: Wiley, 2014. — P. 537. — 583 p. — ISBN 978-0-470-65632-7, 978-1-118-31606-1 — doi:10.1002/9781118316061
  2. а б Гида // Русский биографический словарьМ.: 1916. — Т. 5. — С. 174–175.
  3. Godwine // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 12. — P. 179.
  4. а б в г Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. А. Э. Гида Гаральдовна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 633.
  7. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  8. С. С. Гарольд II // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 146.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць