Касцюшка (гара)
Касцюшка, гара Касцюшка (англ.: Mount Kosciuszko) — гара ў горнай сістэме Аўстралійскіх Альпаў. Вышыня 2228 м. Самая высокая вяршыня Аўстраліі. Адкрыта ў 1840 годзе.
Касцюшка | |
---|---|
англ. Mount Kosciuszko | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 228 м |
Адносная вышыня | 2 228 м |
Першае ўзыходжанне | 1840 |
Размяшчэнне | |
36°27′21″ пд. ш. 148°15′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Вялікі Водападзельны хрыбет |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьГара складзена з крышталічных парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Характэрны ледавіковыя ландшафты. На схілах эўкаліптавыя лясы, вышэй за 1800 м — альпійская і субальпійская расліннасць. Нацыянальны парк (675 тыс. га) уключае біясферны рэзерват.
Гісторыя
правіцьПершым чалавекам, які падняўся на яе вяршыну, быў паляк Павел Эдмунд Стшэлецкі, які назваў гару ў гонар нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.
Касцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, больш познія даследаванні вызначалі, што гара Таўнсенд вышэй за гару Касцюшка. З павагі да Паўла Эдмунда Стшэлецкага, улады перайменавалі Касцюшка ў Таўнсенд, а Таўнсенд у Касцюшка.
Нацыянальны парк заснаваны ў 1944 годзе.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Mt Kosciuszko Inc — інфармацыя аб даследчыках гары Касцюшка.
- mtkosciuszko — сайт гары.
- фота з сусветнай горнай энцыклапедыі Архівавана 29 ліпеня 2016.