Гара Рашмар

(Пасля перасылкі з Гара Рашмор)

Нацыянальны мемарыял Гара Рашмар (англ.: Mount Rushmore National Memorial) знаходзіцца каля горада Кістан у Паўднёвай Дакоце, ЗША. Гара вядомая тым, што ў яе гранітнай горнай пародзе высечаны гіганцкі барэльеф вышынёй 18,6 метраў, які з'яўляецца скульптурнымі партрэтамі чатырох прэзідэнтаў ЗША: Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна.

Нацыянальны мемарыял Гара Рашмар
англ.: Mount Rushmore National Memorial

(злева направа) Скульптуры Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна, высечаныя ў гонар 150-годдзя гісторыі ЗША.
Катэгорыя МСАП — V (Ахоўваны ландшафт/акваторыя)
Размяшчэнне ЗШАПаўднёвая Дакота
Найбліжэйшы горад Рапід-Сіці
Плошча 5.17 км² (1,278.45 акраў)
Дата заснавання 3 сакавіка 1925
Наведвальнасць 2 757 971 (2006)
physical
Нацыянальны мемарыял Гара Рашмар
Нацыянальны мемарыял Гара Рашмар

Гісторыя правіць

Да каланізацыі Амерыкі на мове плямёнаў лакота, якія жылі у гэтай мясцовасці, гэта гара звалася «Шэсць прабацькоў» (англ.: Six Grandfathers), але была пераназвана ў 1930 годзе ў гонар Чарльза Рашмара (англ.: Charles E. Rushmore), амерыканскага бізнесмена — арганізатара экспедыцыі, якая ўпершыню наведала гэты раён у 1885 годзе. Ён жа вылучыў на будаўніцтва скульптур прэзідэнтаў 5000 долараў — найбуйнейшае для ЗША аднаасобнае ахвяраванне на той час.

Працы па стварэнні фігур вяліся з 1927 па 1941 год пад кіраўніцтвам скульптара Гутзана Борглума (англ.: Gutzon Borglum). Галава Тэадора Рузвельта знаходзіцца глыбей астатніх прэзідэнтаў, з прычыны таго, што пры выбуху быў адколаты занадта вялікі масіў горнай пароды. Над скульптурнай кампазіцыяй працавала больш за 400 рабочых. З'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам ЗША.