Гарбачэўскі сельсавет
Гарбачэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Гарбачэва.
Гарбачэўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Расонскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарбачэва |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 377 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзмітраўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Дварышча, Дзмітрава, Межава, Мікуленкі, Петракова, Сопіна і Шчунькі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дудчынскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Дарчына, Дзейчына, Дразды, Дудчына, Крывашапава, Крыжы, Латышы, Старына, Ямна), у склад Парэцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дварышча, Межава, Петракова, Скуратава, Харытонава і Цясны)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбачэўскага сельсавета 19 населеных пунктаў[3]. У сакавіку 1977 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Антонава, Галубова, Дзейчына, Дудчына, Крывашапава, Латышы і Старыца), у склад сельсавета з Бірузоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дварышча, Межава, Петракова і Харытонава)[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Грышына, Дудчына, Латышы, Старыца, Хоцькава, Шнітаўка)[5]. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Петракова[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 578 чалавек[7], з іх 88,6 % — беларусы, 9,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 377 чалавек[9].
Старшыні Гарбачэўскага сельскага Савета дэпутатаў
правіць- Марыя Баканава (1960-я гады)[10]
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 59. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Россонского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 192 Решение Россонского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 192 Архівавана 20 студзеня 2022.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Раёнка паведамляе // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раена / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 557, [1] с.: іл. — С. 528. — ISBN 5-85700-118-8.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.