Гаргоны (грэч. Γοργώ, Γοργών) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-пачвары. Вызначаліся жахлівым выглядам: крылатыя, укрытыя луской. са змеямі замест валасоў, з ікламі, з позіркам, які ператварае ўсё жывое ў камень. Іх тры, старэйшыя бессмяротныя, малодшая Медуза Гаргона, смяротная. Персей адсек ёй галаву, з крыві забітай нарадзіўся крылаты конь Пегас.

Літаратура

правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

правіць