Гардзееўка (Бранская вобласць)
сяло ў Бранскай вобласці Расіі
Гардзе́еўка (руск.: Гордеевка; былая назва — Гардзе́ева Бу́да) — сяло ў Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гардзееўскага раёна. Адно з найбуйных і найбольш добраўпарадкаваных сёлаў Бранскай вобласці. Насельніцтва 3 014 чал. (2010).
Сяло
Гардзееўка
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчане на рацэ Паконка (басейн Дняпра). Знаходзіцца за 28 км на захад ад горада Сураж, і за 29 км на паўночны захад ад горада Клінцы.
Этымалогія назвы
правіцьНазва сяла ўтварылася ад імя старадубскага пісара Гардзея Насікевіча, які дзякуючы ўніверсалу гетмана Івана Мазэпы заснаваў на рацэ Паконка слабаду, якая атрымала назву Гардзеева Буда.
Гісторыя
правіць- 20 лістапада 1704 — першыя згадкі пра сяло пад назвай Гардзеева Буда.
- пачатак XVIII ст. — у Гардзееўцы было 18 дымоў.
- сярэдзіна XVIII ст. — у сяле была пабудаваная Царква Раства Багародзіцы, земская школа, бровар, пяньковы завод, некалькі ветракоў.
- 1768 — тут налічвалася 83 дымы і 466 жыхароў.
- 1781 — сяло ўваходзіць у склад Суражскага павета Чарнігаўскай губерні.
- 1897 — у Гардзееўцы ўжо больш за 300 дымоў і 2073 жыхара.
- 1921 — у складзе Клінцоўскага павета Гомельскай губерні.
- 1929 — цэнтр Гардзееўскага раёна Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці.
- 1937 — у складзе Гардзееўскага раёна Арлоўскай вобласці.
- 1944 — перадаецца ў склад ізноў утворанай Бранскай вобласці.
Архітэктура
правіць- Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2006)
Насельніцтва
правіць1939 | 1959 | 1989 | 2002 | 2009 | 2010 | 2013 |
---|---|---|---|---|---|---|
▬ 2506 | ▼ 2292 | ▲ 2742 | ▲ 3066 | ▼ 3055 | ▲ 3109[1] | ▼ 3014 |
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Мікалаевіч Скіба (нар. 1949) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар[2].
Зноскі
- ↑ Всероссийская перепись населения 2010 года. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Літаратура
правіць- Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага края. Этнічная гісторыя і сучаснасць Архівавана 22 снежня 2015. // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)