Марк Антоній Гардыян Семпраніян Раман Афрыкан (лац.: Marcus Antonius Gordianus Sempronianus Romanus Africanus), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Гардыян II, — рымскі імператар у 238 годзе.

Марк Антоній Гардыян Семпраніян Раман Афрыкан
лац.: Marcus Antonius Gordianus Sempronianus Romanus Africanus
Партрэт імператара Гардыяна II на сестэрцыі.
Партрэт імператара Гардыяна II на сестэрцыі.
рымскі імператар
22 сакавіка 238 — 12 красавіка 238
Нараджэнне не раней за 191 і не пазней за 192
Смерць 12 красавіка 238
Бацька Гардыян I
Маці Fabia Orestilla[d]
Дзеці Гардыян III
Дзейнасць ваенны, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзячыся на пасадзе легата пры сваім састарэлым бацьку, праконсуле Афрыкі, Гардыян II быў абвешчаны імператарам у 238 годзе разам з ім у выніку паўстання мясцовага насельніцтва супраць Максіміна Фракійца. Хоць Гардыяна II цёпла прынялі ў Карфагене, кіраваў ён вельмі недоўгачасовы час. Праз тры тыдні з моманту абвяшчэння імператарам імператар быў забіты ля меж Карфагена падчас няўдалай спробы абараніць горад ад верных Максіміну ваярскіх падраздзяленняў[1].

Біяграфія правіць

Жыццё да прыходу да ўлады правіць

Будучы імператар Марк Антоній Гардыян Семпраніян Раман Афрыкан нарадзіўся каля 192 года. Гэта дата вылічаецца з «Гісторыі Аўгустаў», згодна якой на момант смерці Гардыяну II было 46 гадоў[2]. Яго бацька, сям’я якога, магчыма, паходзіла з Малой Азіі, зрабіў паспяховую кар’еру. Сапраўднае імя маці Гордыяна невядомае. У «Гісторыі Аўгустаў» паведамляецца, што яе клікалі Фабія Арэсціла і што яна з’яўлялася праўнучкай імператара Антаніна Пія[3], аднак гэтыя дадзеныя лічацца сучаснымі гісторыкамі выдуманымі[1]. Калі Гардыяна II можна атаясамляць з тым Антоніем Гардыянам, якому прысвечаны праца Філастрата Старэйшага  (польск.) «Жыцці сафістаў», то тады яго маці, меркавана, была ўнучка вядомага сафіста і палітычнага дзеяча II стагоддзя Герода Атыка  (руск.). Мала вядома верагоднай інфармацыі пра жыццё Гардыяна II і яго кар’еру да паўстання ў Афрыцы, якое ўзвяло яго на прастол. Крыніцай, што падае найболей поўную інфармацыю, з’яўляецца біяграфія трох Гардыянаў у «Гісторыі Аўгустаў», якая напоўнена рознымі няпэўнымі фактамі, з-за чаго даводзіцца адлучаць праўду ад выдумкі[1].

«Гісторыя Аўгустаў» сцвярджае, што Гардыян II быў вучнем сына вядомага пісьменніка эпохі дынастыі Севераў Серэна Самоніка  (руск.), які насіў такое ж імя (сучасныя гісторыкі лічыць гэтыя дадзеныя не годнымі даверы), які пакінуў яму ў спадчыну бібліятэку з 62 тысяч скруткаў. Пададзеная ў той жа працы кар’ера Гардыяна — квестар  (руск.) пры Геліягабале, прэтар і консул-суфект пры Аляксандры Северы, магчыма паказана дакладна, але няма ніякіх іншых пацверджанняў гэтаму паведамленню, апроч аднаго надпісу з палесцінскага горада Кесарыя, які пацвярджае факт знаходжання Гардыяна на пасту консула-суфекта[4][1].

Калі Гардыян II з’яўляецца чалавекам, якому прысвечаны твор «Жыцці сафістаў», то ў гэтым выпадку ён, мусібыць, быў камандуючым IV Скіфскага легіёна  (руск.), які дыслакаваўся блізу Антыёхіі ў Сірыі, і намеснікам Ахаі. Таксама Гардыян II займаў пасаду консула-суфекта да прыезду яго бацькі ў Афрыку ў 237 годзе, найхутчэй, у самым канцы кіраванні Аляксандра Севера ці падчас кіравання Максіміна Фракійца. У 237 годзе ён стаў легатам Афрыкі пры Гардыяне Старэйшым[5]. Хоць было незвычайна, што былы консул служыў у якасці легата пры намесніку, але ў той час сынs намеснікаў часта знаходзіліся на пастах пры сваіх бацьках. У дадзеным пэўным выпадку, Гардыяну I, якому было амаль 80 гадоў, было вельмі выгадна і зручна мець у якасці памочніка сына-кансуляра  (руск.)[1].

Выгляд і асабістыя якасці правіць

Найболей поўную характарыстыку Гардыяна II пакінуў аўтар яго біяграфіі ў «Гісторыі Аўгустаў  (англ.)»:

«В науках Гордиан подавал большие надежды, выделялся он и своей наружностью. Он обладал исключительной памятью, отличался замечательной добротой: когда в школе секли кого-нибудь из мальчиков, он не мог удержаться от слез»[6].

«Он был в высшей степени жаден до фруктов и овощей, вообще же — весьма умерен в пище; он постоянно поглощал какие-нибудь свежие фрукты. Ему очень нравилось холодное питье, летом он охотно пил только холодное и притом в большом количестве. Он отличался крупным телосложением и потому предпочитал холодное»[7].

На нешматлікіх манетах Гардыян II пададзены абсалютна лысым і значна больш поўным, чым яго бацька[8].

Кіраванне і згуба правіць

 
Сестэрцый з партрэтам Гардыяна II.

У пачатку 235 года Аляксандр Север загінуў ад рук мяцежных салдатаў у Маганцыяку ў Ніжняй Германіі. У выніку імператарам стаў Максімін Фракіец[9]. Сутыкнуўшыся з мясцовай элітай, якая забіла пракуратара Максіміна, Гардыян I быў змушаны браць удзел у поўнамаштабным паўстанні супраць Максіміна і быў абвешчаны імператарам[10].

Дакладна невядома, ці знаходзіўся Гардыян II у Тысдры (сучасны Эль-Джэм  (руск.), Туніс) познай зімой ці ранняй вясной 238 года ў той дзень, калі пракуратар Максіміна Фракійца быў забіты, а Гардыян I абвешчаны імператарам. У біяграфіі Максіміна і яго сына ў «Гісторыі Аўгустаў» расказваецца, што Гардыян II быў публічна абвешчаны імператарам разам са сваім бацькам у Тысдры перад тым, як абодва прынцэпсы адправіліся ў Карфаген]][11]. Аднак у біяграфіі трох Гардыянаў сцвярджаецца, што Гардыян II стаў імператарам некалькі дзён апасля ўжо ў Карфагене[12]. Адзін фрагментарна захаваны папірус з Егіпта паведамляе, што ўступ на пасаду Гардыяна II адбыўся не адначасна з яго бацькам, але інтэрпрэтацыя тэксту з’яўляецца меркаванай[1]. Сучасны падзеям грэчаскі гісторык Герадыян аўтар не згадвае Гардыяна II у апісанні падзей у Тысдры ў пачатку паўстання, але ён жа паказвае, што калі весткі пра паўстанне дайшлі да Рыма некалькі дзён апасля, бацька і сын ужо былі разам абвешчаны імператарамі сенатам[13]. Разам з імператарскай вартасцю Гардыян, як і яго бацька, атрымаў тытул Афрыканскі[14][1].

Нягледзячы на захопленую падтрымку жыхароў Карфагена і поспех у Рыме, які вітаў навіну пра паўстанне, Гардыян II і яго бацька паўсталі перад сур’ёзнай небяспекай, якая пагражала іх уладзе. Капеліян, намеснік суседняй правінцыі Нумідыя, быў асабістым ворагам Гардыяна I[15] і ў яго дырэктыве знаходзілася вялікая колькасць войскаў. Пазнаўшы пра абвяшчэнне Гардыянаў імператарамі, Капеліян сабраў разам усіх сваіх салдатаў, якія пацвердзілі вернасць Максіміну, і высунуўся на Карфаген[16]. Гардыян II быў прызначаны камандуючым сіламі атрада (улучаючы добраахвотнікаў з ліку жыхароў Карфагена), арганізаванага для абароны горада. Аднак карфагенцы не маглі супрацьстаяць дасведчанаму войску пад камандаваннем Капеліяна. Вось, што расказвае Герадыян пра бітву:

«Во время столкновения численное превосходство было на стороне карфагенян, но они не имели боевого порядка, не были обучены военным делам <…> и были лишены оружия и военных орудий. Каждый прихватил из дома либо маленький меч, либо топор, либо дротики, употребляемые на псовой охоте; нарезав оказавшиеся под рукой шкуры и распилив бревна на куски случайных форм, каждый, как мог, изготовлял прикрытия для тела. Нумидийцы же — меткие копьеметатели и настолько великолепные наездники, что управляют бегом коней без узды, с помощью одной лишь палки. Они с большой легкостью повернули массу карфагенян, которые, не выдержав их напора, побросав все, обратились в бегство. Тесня и топча друг друга, те в большей степени были погублены своими, нежели врагами»[17].

 
Дэнарый  (руск.) з партрэтам Гардыяна II.

Падчас бітвы Гардыян II быў забіты. Яго цела так і не было знойдзена[18]. Карфаген быў захоплены Капеліянам, а Гардыян I скончыў самагубствам. Абодва Гардыяны кіравалі цягам усяго толькі трох тыдняў[1]. Нумідыйскі намеснік уладкаваў сапраўдны пагром у Карфагене, а правінцыю Афрыка разрабаваў. Мяцеж Гардыянаў з’яўляецца навочнай ілюстрацыяй таго, што любое паўстанне вырачана скончыцца крахам, калі яно не абапіраецца на падтрымку рэгулярнай арміі[8].

Гардыян II не быў апошнім прадстаўніком нашчадкаў свайго бацькі, які заняў прастол. Паўстанне супраць Максіміна Фракійца працягнулася ў Рыме на чале з сенацкімі стаўленікамі Бальбінам і Пупіенам, абвешчаных імператарамі, і сына сястры Гардыяна II Гардыяна III, якога абвясцілі цэзарам[19]. Да канца 238 года Гардыян III стаў аднаасобным уладцам рымскай дзяржавы. Гардыян II будзе абагаўлёны на загад яго пляменніка, атрымаўшы, такім чынам, прызнанне пасля смерці, чаго яму не атрымалася дасягнуць пры жыцці[1].

Заўвагі правіць

  1. а б в г д е ё ж з Meckler 2001.
  2. Юлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. XV. 2.
  3. Юлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. XVII. 4.
  4. Birley 2005, p. 341.
  5. Canduci 2010, p. 63.
  6. Юлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. XVIII. 1.
  7. Юлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. XXI. 1—2.
  8. а б Грант 1998.
  9. Potter 2004, p. 167.
  10. Southern 2001, p. 66.
  11. Юлий Капитолин. «История Августов». Двое Максиминов. XIV. 3.
  12. Юлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. IX. 6.
  13. Геродиан. История императорской власти после Марка. VII. 7. 2.
  14. Геродиан. История императорской власти после Марка. VII. 4—5.
  15. Potter 2004, p. 170.
  16. Southern 2001, p. 676.
  17. Геродиан. История императорской власти после Марка. IX. 5—7.
  18. Геродиан. История императорской власти после Марка. VII. 9. 7—11.
  19. Southern 2001, p. 68.

Крыніцы і літаратура правіць

Крыніцы правіць

  1. Юлий Капитолин. История Августов // Трое Гордианов. — М.: Наука, 1992.
  2. Геродиан. История императорской власти после Марка // Книга VII.

Літаратура правіць

  1. Грант, М. Римские императоры. Гордиан II. — 1998.
  2. Southern, Pat. The Roman Empire from Severus to Constantine. — London, New York: Routledge, 2001.
  3. Potter, David Stone. The Roman Empire at Bay, AD 180-395. — Routledge, 2004.
  4. Birley, Anthony. The Roman government of Britain. — Oxford University Press, 2005.
  5. Meckler, Michael.. Gordian II (238 A.D.) (англ.). An Online Encyclopedia of Roman Emperors (28 сакавіка 2001).
  6. Canduci, Alexander. Triumph & Tragedy: The Rise and Fall of Rome's Immortal Emperors. — 2010.

Спасылкі правіць