Гардэробны пакой
Гардэробны пакой (гардэроб, проста гардэробная) — пакой для захоўвання адзення. Наяўнасць такіх пакояў прыносіць у кватэру ўтульнасць, а таксама дазваляе істотна зэканоміць карысную плошчу на шафах, прыносіць парадак у захоўванне рэчаў. Размяшчэнне палічак, гаплікаў і скрынь пажадана павінна адпавядаць парадку рэчаў. Даследаванні паказалі, што тэрмін службы рэчаў, якія захоўваюцца ў гардэробным пакоі, вышэйшы, чым у тых, што захоўваюцца ў звычайных шафах.[крыніца?]
Каб стварыць гардэробную ў кватэры, можна аддзяліць частку прасторы дзвярыма-купэ, выкарыстоўваць нішу або асобнае памяшканне.
Пры неабходнасці працяглага захоўвання асабістых рэчаў, хатняга начыння, старой спраўнай бытавой тэхнікі можна выкарыстоўваць альтэрнатыўныя месцы захоўвання: індывідуальныя каморкі. У расійскай рэчаіснасці гэта часта гаражы, летнія дачныя домікі, антрэсолі, балконы і лоджыі.
У вялікапралётных прамысловых будынках гардэробы могуць размяшчацца ў прыбудовах, пры наяўнасці штучнай вентыляцыі і ў падвальных памяшканнях[1].
На прадпрыемствах з «брудным» вытворчым працэсам або па вытворчасці атрутных рэчываў гардэробы варта падзяляць на брудную і чыстую палову. У выпадку з атрутнымі рэчывамі памяшканні абсталёўваюцца ваннамі[1].
Зноскі
- ↑ а б Эрнст Нойферт. Будаўнічае праектаванне. Бытавыя памяшканні ў прамысловых будынках (руск.)
Літаратура
правіць- Гардероб // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Эрнст Нойферт. Будаўнічае праектаванне. Бытавыя памяшканні ў прамысловых будынках. Гардэробныя габарыты рэчаў, капелюшоў (руск.)