Гарлянка
Гарля́нка[3], дуброўка (Ajuga) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Гарлянка | |||||||||||||||
Гарлянка пірамідальная (Ajuga pyramidalis) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Ajuga L. | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце суцэльнае, сцябловае часам трохраздзельнае, супраціўнае, ніжняе часта сабранае ў прыкаранёвую разетку, суцэльнакрайняе або зубчастае. Кветкі сінія, блакітныя, ружовыя, белыя, зрэдку жоўтыя, у несапраўдных пазушных кальчаках, сабраных у коласападобныя суквецці. Плод — шматарэшак.
Арэал і экалогіяПравіць
Адрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца: гарлянка паўзучая (Ajuga reptans), расце пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, на лугах і палянах; гарлянка жэнеўская (Ajuga genevensis) часам расце на сухіх схілах і лугах, у хваёвых лясах, каля дарог і ў ярах; гарлянка пірамідальная (Ajuga pyramidalis) трапляецца каля дарог і сцежак у хвойных лясах.
ЗначэннеПравіць
Лекавыя (вяжучы, мачагонны, ранагоючы сродак), меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 10. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Марозава Т. Гарлянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Кудрашова М. Г. Гарлянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 564—565.