У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Гармо́ны — сігнальныя рэчывы, што выпрацоўваюцца эндакрыннымі залозамі непасрэдна ў кроў і аказваюць складанае і шматбаковае ўздзеянне на арганізм цалкам альбо на вызначаныя органы і тканкі-мішэні. Толькі невялікая колькасць гармона патрабуецца для таго, каб уплываць на клетачны метабалізм. У сутнасці, гэта хімічны пасярэднік, які транспартуе сігнал ад адной клеткі да іншай. Усе шматклетачныя арганізмы выпрацоўваюць гармоны, раслінныя гармоны называюцца фітагармонамі. Гармоны ў жывёл часцей за ўсё транспартуюцца праз кроў. клеткі рэагуюць на гармон, калі яны экспрэсуюць спецыфічны рэцэптар для гэтага гармона. Гармон звязваецца з рэцэптарамі бялку, што прыводзіць да актывізацыі механізму перадачы сігналу, што ў канчатковым выніку прыводзіць да пэўнага тыпу адказаў клеткі.

Эпінефрын (Адрэналін)

Эндакрынныя малекулы гармона выпрацоўваюцца непасрэдна ў кроў, у той час як экзакрынныя гармоны вылучаюцца непасрэдна ў канал, а з канала, яны цякуць альбо ў кроў, альбо з клеткі ў вузу шляхам дыфузіі ў працэсе, вядомым як паракрынная сігналізацыя.

Нядаўна было выяўлена, што цэлы шэраг сучасных экзагенных хімічных злучэнняў аказваюць гармонопадобнае ўздзеянне як на людзей, гэтак і на жывёл. Іхняе ўмяшанне ў сінтэз, сакрэцыю, транспарт, звязванне, дзеянне альбо працэс ліквідацыі натуральных гармонаў у арганізме можа змяняць гамеастаз, размнажэнне, развіццё і паводзіны, гэтак жа, як эндагенныя прадуцыраваныя гарманы[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Crisp TM, Clegg ED, Cooper RL, Wood WP, Anderson DG, Baetcke KP, Hoffmann JL, Morrow MS, Rodier DJ, Schaeffer JE, Touart LW, Zeeman MG, Patel YM (1998). «Environmental endocrine disruption: An effects assessment and analysis». Environ. Health Perspect. 106 (Suppl 1): 11–56.

Спасылкі

правіць