Гарнастай[1] (Mustela erminea) — млекакормячы звярок з каштоўным футрам сямейства куніцавых, атраду драпежныя. У Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды.

Гарнастай
Suffolk-stoats.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mustela erminea Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180555
NCBI  36723
EOL  328587
FW  48848

Знешні выглядПравіць

Гарнастай — невялікі звярок тыповы прадстаўнік куніцавых з доўгім целам на кароткіх нагах, доўгай шыяй і трохкутнай галавой з невялікімі круглявымі вушамі. Даўжыня цела самца - 17-38 см. (самкі прыкладна ўдвая драбнейшыя), даўжыня хваста складае каля 35% ад даўжыні цела - 6-12 см.; маса цела - ад 70 да 260 г. Падобны да ласіцы, але крыху большы за яе па памерах.

Афарбоўка поўсці маскіравальная: узімку чыста белая, улетку двухколерная - верх цела буравата-рыжы, ніз жаўтлява-белы. Зімовая афарбоўка характэрная для раёнаў, дзе мінімум 40 дзён у годзе ляжыць снег. Кончык хваста чорны на працягу ўсяго года. Геаграфічная зменлівасць якасці зімовага, афарбоўка летняга футра і памераў цела дазваляе вылучыць парадку 26 падвідаў гарнастая.

У філатэлііПравіць

Зноскі

  1. Напісанне Гарнастай у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.66