Гарнец
Га́рнец[1] (польск.: garniec; у р.с.: гарца́) — колішняя славянская адзінка вымярэння аб’ёма сыпкіх цел (збожжа, крупы, мукі і г.д.), якая ў розных землях была роўнай аб’ёму ад 2 да 7 літраў.
У Вялікім княстве Літоўскім ужываліся малы (шынковы) гарнец = 2,8237 л, вялікі (цэхавы) гарнец = 5,6474 л[2]. Гарнец звычайна лічыўся адной чвэрцю вядра. Гл.далей: беларуская сістэма мер.
У расійскай сістэме мер: 1 гарнец = 1/64 чвэрці = 1/32 асьміны = 1/8 чвэрыка.
1 гарнец = 1/4 вядра = 12 стаканам (= 3,28 дм3 (л) (1902 г.)) (= 3,276 л (1835 г.))
20 гарцаў складалі барыл.
Польскі гарнец
правіцьГарнец шырока ўжываўся ў Польшчы, адкуль ён, уласна, і распаўсюдзіўся па тэрыторыі Беларусі. У розных абласцях Польшчы гарнец меў розную велічыню. Так:
- 1 халмінскі гарнец = 7,12 літра (да 1714 года)
- 1 кракаўскі гарнец = 2,75 літра
- 1 варшаўскі гарнец = 3,77 літра
- 1 новапольскі гарнец = 4 літра (з XIX стагоддзя)
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. // Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)
- ↑ Гарнец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 67.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)..
- Я. К. Анішчанка. Гарнец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 488.