Гарні

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Гарні́[1] (трансліт.: Harni, руск.: Горни) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Вёска
Гарні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 148 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231293
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236854021
Гарні на карце Беларусі ±
Гарні (Беларусь)
Гарні
Гарні (Гродзенская вобласць)
Гарні

Геаграфія правіць

Паселішча знаходзіцца за 4 км ад Ліды. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе лясны масіў, на поўначы, усходзе і поўдні мясцовасць меліяраваная. Каля вёскі бярэ выток рака Астраўлянка (прыток Лідзеі).

Гісторыя правіць

Вядомы з XVIII стагоддзя. У 1765 годзе вёска, цэнтр «дзяржавы» ў Лідскай эканоміі, у Вялікім Княстве Літоўскім.

Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, да моста цераз Дзітву[2]. Згодна вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 «старая» дарога да Беліцы, цягнулася цераз Гарні, Багдзі і злучалася з новай каля Мінойтаў[3].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.

У 1970 годзе працавалі лясніцтва, ферма. Сельскагаспадарчыя землі ў складзе калагаса «Запаветы Ільіча».

Славутасці правіць

 
Парк

«Парк Гарні» — рэгіянальны лясны экалагічны адукацыйны цэнтр[4]. Закладзены ў 1881 годзе па ініцыятыве дзяржаўнай лясной аховы ў Расійскай імперыі. Займае 6,7 га[5].

Каштоўнае мяшанае насаджэнне, у складзе якога дуб, елка, асіна. У падлеску ляшчына, бружмель, брызгліна[6].

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. pawet.net
  4. gorni.lidaleshoz.by Архівавана 23 чэрвеня 2020.
  5. belta.by
  6. Лідскае лесанасаджэнне // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць