Адкрыць галоўнае меню
Ланды

Гаронская (Аквітанская) нізіна знаходзіцца на паўднёвым захадзе Францыі, у сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Гарона, паміж Цэнтральным Французскім масівам і Пірэнеямі.

Вышыня да 200—300 м. Працягласць каля 200 км. Размешчана на месцы перадгорнага тэктанічнага прагіну; складзена пераважна з рыхлых кайназойскіх адкладаў. У рэльефе — чаргаванне шырокіх рачных далін (рака Гарона з прытокамі, прытокі ракі Адур) і плоскіх, месцамі ўзвышаных, міжрэччаў; уздоўж Біскайскага заліва — пясчаная забалочаная частка нізіны — Ланды, з вялікай колькасцю азёр.

Масівы шыракалістых і пасаджаных хваёвых лясоў, міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі, пасевы збожжавых, вырошчваецца тытунь. Найбольшы горад — Бардо.

ЛітаратураПравіць