Гарпаліке (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Гарпаліке, спадарожнік)

Гарпалікэ (ад стар.-грэч.: Ἁρπαλύκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXII.

Адкрыццё правіць

Быў выяўлены 23 лістапада 2000 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 5. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Гарпалікі.

Арбіта правіць

Гарпалікэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.105.000 км за 623 дні і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,226. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,6 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Гарпалікэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня + 22,6 m.