Гарсіласа дэ ла Вега

Гарсіласа дэ ла Вега (ісп.: Garcilaso de la Vega); каля 1501, Таледа — 14 кастрычніка 1536 г., Ніца) — іспанскі паэт эпохі Адраджэння.

Гарсіласа дэ ла Вега
Garcilaso de la Vega
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ісп.: Garcilaso de la Vega
Дата нараджэння 1503[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1536[3][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства Іспанія
Бацька Гарсіласа дэ ла Вега
Маці Санча дэ Гузман
Жонка Элена дэ Суньіга
Дзеці Ларэнца Суарэс дэ Фігероа
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Жанр санет
Мова твораў іспанская, лацінская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гарсіласа дэ ла Вега нарадзіўся ў высакароднай кастыльскай сям'і. З 1510 г. знаходзіўся пры двары Карла Габсбурга. У 1530 г. разам з ім наведваў Балонню, прысутнічаў пры наданні Карлу імператарскага тытула. Яго паэтычны дар упершыню выявіўся пасля захаплення партугальскай дамай Ісабэл Фрэйрэ, якую сустрэў пры двары, і чыя смерць аказала на яго моцнае ўражанне.

Падобна іншым іспанскім рыцарам таго часу, Гарсіласа дэ ла Вега імкнуўся зрабіць ваенную кар'еру. У 1522 г. удзельнічаў у ваеннай экспедыцыі на Родас. У 1523 г. стаў кавалерам ордэна Сант’яга. Пасля 1531 г. з-за невядомых асабістых прычын апынуўся ў высылцы, некалькі гадоў жыў у Неапалі. У 1536 г. быў смяротна паранены падчас аблогі крэпасці Мюі, перавезены ў Ніцу, дзе і памёр.

Творчасць правіць

Захавалася 38 санетаў, 3 эклогі, 2 элегіі, 5 песень і 1 паэтычнае пасланне, складзеныя меркавана ў 15261535 гг. Толькі 2 творы напісаны на лацінскай мове, астатнія — на іспанскай. Даследчыкі заўважаюць значны ўплыў італьянскай рэнесанснай паэзіі, асабліва твораў Петраркі на яго творчасць. Гарсіласа дэ ла Вега стаў першым іспанскім паэтам, які адаптаваў да іспанскай мовы дзевяціскладовы памер вершаў італьянскіх гуманістаў.

Публікацыі правіць

Усе вядомыя творы Гарсіласа дэ ла Вегі былі апублікаваны пасля яго смерці:

Уплыў правіць

Лічыцца, што творчасць Гарсіласа дэ ла Вегі аказала непасрэдны ўплыў на развіццё гуманістычнай літаратуры ў Іспаніі. Адзін з санетаў паэта быў працытаваны ў «Дон Кіхоце» Мігеля Сервантэса. У кнізе Габрыэля Гарсія Маркеса «Пра каханне і іншых дэманаў» герой Каэтана Дэлора з'яўляецца прыхільнікам Гарсіласа дэ ла Вегі і адмаўляецца ад духоўнага сану з-за трагічнага кахання.

Зноскі

Спасылкі правіць