Гарсія ды Орта

(Пасля перасылкі з Гарсія дэ Орта)

Гарсія ды Орта (парт.: Garcia de Orta; каля 15011568) — партугальскі натуразнавец і вандроўнік яўрэйскага паходжання. Вызначыўся ў такіх галінах, як батаніка і фармакалогія. Лічыцца адным з заснавальнікаў трапічнай медыцыны.

Гарсія ды Орта
Garcia de Orta
Помнік у Лісабоне
Помнік у Лісабоне
Дата нараджэння 1499[1][2] ці 1501[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 1568[4]
Месца смерці
Грамадзянства Партугалія
Род дзейнасці батанік, урач, выкладчык універсітэта, гандляр лячэбнымі травамі, натураліст
Навуковая сфера Фармакалогія
Месца працы
Альма-матар Саламанкскі ўніверсітэт, Мадрыдскі ўніверсітэт
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гарсія ды Орта нарадзіўся ў сям’і Фернана і Леаноры ды Орта, сефардаў, што былі вымушаны пераехаць з Іспаніі ў Партугалію і прыняць каталіцызм. Вывучаў медыцыну ў Іспаніі. У 1534 г. у якасці ўрача адправіўся з партугальскай экспедыцыяй у Індыю. Жыў у Гоа, Ахмеднагары, валодаў маёнткам на востраве Сальсет.

Спрыяў пераезду ў Індыю сваіх сваякоў. У 1543 г. ажаніўся са стрыечнай сястрой, меў ад гэтага шлюба 2 дачкі. У 1549 г. яго маці і родная сястра арыштоўваліся ўладамі Гоа з-за падазрэння ў патаемным вераспавяданні іўдаізму, аднак пра пераслед пры жыцці самога Гарсіі інфармацыі няма. Падчас эпідэміі халеры здзейсніў першае анатамаванне памерлага і падрабязна апісаў гэту хваробу.

Пасля смерці быў пахаваны ў Гоа на хрысціянскіх могілках. Аднак падчас следства інквізіцыі супраць няслушных хрысціян у 1580 г. быў абвінавачаны стрыечным братам у патаемным спавяданні іўдаізму. У выніку яго цела было вынята з магілы і прылюдна спалена.

Погляды правіць

Гарсія ды Орта спасылаўся на еўрапейскія і арабскія медыцынскія традыцыі, але падвяргаў іх крытыцы, аддаваў перавагу непасрэднаму вопыту, выступаў за набыццё новых ведаў падчас вандровак у іншыя краіны. Праца Гарсіі, прысвечаная выкарыстанню паўднёваазіяцкіх лекавых раслін, аказала значны ўплыў на далейшае развіццё еўрапейскай фармакалогіі.

Бібліяграфія правіць

  • Coloquios dos Simples e Drogas da India — Goa, 1563. — 217 старонак

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 сакавіка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. Garcia de Orta // Base biographique Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць