Гарызонт (прадпрыемства)

прадпрыемства

Холдынг «Гарызонт», галаўное прадпрыемства ААТ "Кіравальная кампанія холдынгу «Гарызонт» (Адкрытае акцыянернае таварыства "Кіравальная кампанія холдынгу «Гарызонт», — мінскае прадпрыемства, найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у краінах СНД вытворца спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі.

Холдынг «Гарызонт»
Тып ААТ
Заснаванне 1951
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінск, зав. С. Кавалеўскай, 62
Ключавыя фігуры генеральны дырэктар Прадко Юрый Іванавіч
Галіна вытворчасць спажывецкай электронікі і побытавай тэхнікі
Прадукцыя ВК-тэлевізары, ЗВЧ-печы, DVD-прайгравальнікі, пыласосы
Сайт horizont.by

ГісторыяПравіць

 
Завод «Гарызонт»
 
Радыёпрымач «Селена-215» («Акіян-215»)
 
Радыёпрымач «Верас РП-225» (1990)

Папярэднікам «ААТ Гарызонт» з’яўляўся Мінскі радыёзавод, створаны ў лістападзе 1940 года, да 23-х угодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі.

У верасні 1939 года пасля заняцця Чырвонай Арміяй Вільні і рашэння савецкага кіраўніцтва перадаць яго Літве, усе віленскія заводы былі нацыяналізаваны а іх абсталяванне дэмантавана і адпраўлена ў СССР. Абсталяванне радыёзавода «Elektrit» было перавезена ў Мінск, дзе на базе лесапільна-мэблевага заводу «Дрэваапрацоўшчык» пачалі ствараць новы радыёзавод. Выбар месца будаўніцтва быў абгрунтаваны наступнымі фактарамі: 1) Адна са складаных аперацый — выраб драўляных карпусоў для радыёпрымачоў, складала ў той час чвэрць усёй працаёмкасці. 2) Завод «Дрэваапрацоўшчык» які вырабляў розныя віды мэблі, без адмысловых цяжкасцяў мог зладзіцца з задачай вырабу карпусоў для радыёпрымачоў.

Рэканструкцыя былога лесапільна-мэблевага прадпрыемства ў радыёзавод была ажыццёўлена ў лімітава сціснутыя тэрміны — пачата ў снежні 1939 года і скончана да лістапада 1940 года. Бо была скарыстана тэхналагічнае абсталяванне фірмы «Elektrit», завод стаў вырабляць і мадэлі радыёпрымачоў гэтай фірмы. Былі скарыстаны мадэлі радыёпрымачоў «Komandor» і «Herold» 1939 года, і ў 1940 годзе пачаўся выпуск супергетэродзіных радыёпрымачоў «КІМ», «Піянер» і «Маршал». Вонкавы выгляд радыёпрымачоў паўтараў польскія радыёпрымачы «Komandor» і «Herold», электрычная схема была перапрацавана і палепшана. Новы радыёзавод стаў звацца «Радыёзавод імя Молатава».

Падчас вайны Мінскі радыёзавод быў разбураны, аднак пасля вызвалення Мінска пачалося аднаўленне завода. З 1947 года радыёпрымач «Маршал» вырабляецца пад назвай «Мінск». На базе радыёпрымача «Мінск» з 1950 г, вырабляецца радыёла «Мінск Р7». У 50-х гадах пашыралася наменклатура радыётэхнічнай прадукцыі: «Мінск-55», «Мінск-58», «Беларусь-57»…. У 1957 годзе, радыёзавод пераназываюць у «Мінскі радыёзавод імя Леніна».

У 1960-х гадах сталі набіраць папулярнасць транзістарныя радыёпрымачы. На Рыжскім радыёзаводзе ВЭФ пачалася вытворчасць транзістарных прымачоў сямейства Спідола, першы такі прымач быў выпушчаны ў 1960 годзе. Масавы выпуск пачаўся ў 1962 г., прымач апынуўся вельмі ўдалым і хутка заваяваў папулярнасць у СССР. Канструкцыя «Спідолы» стала асновай для распрацоўкі шматлікіх наступных мадэляў, якія адрозніваліся шматлікімі ўдасканаленнямі. Адна з гэтых мадэляў «ВЭФ Транзістар-17», была ў 1968 г. перададзена на Мінскі радыёзавод, і на базе гэтай мадэлі пачаты выпуск сямейства прымачоў «Акіян».

У 2007 г. створана сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй Midea Group па вытворчасці побытавай тэхнікі.

У 2010 г. прадпрыемства рэарганізавана ў холдынг «Гарызонт», які ўключае 4 бізнес-кірункі і дзесяць самастойных кампаній, што ўваходзяць у склад холдынгу.

Цікавыя фактыПравіць

З 1959 г. па 1961 г. на прадпрыемстве працаваў токарам Лі Харві Освальд, найбольш верагодны забойца Джона Кенэдзі, 35-га прэзідэнта ЗША.

КрыніцыПравіць

ПрадукцыяПравіць

На 2008 год асартымент прадукцыі складаецца з:

  1. Тэлевізары ЭПТ і ВК
  2. ВК-маніторы
  3. DVD-прайгравальнікі
  4. Аўдыёсістэмы
  5. Усталёўкі спадарожнікавага прыёму
  6. ЗВЧ-печы
  7. Радыёпрымачы
  8. MP3-плэеры
  9. Апаратура кабельнага ТБ
  10. Прасы
  11. Фены
  12. Пыласосы
  13. Кандыцыянеры

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць