Гарышча
Гарышча — прастора паміж канструкцыяй даха, перакрыццем верхняга паверха будынка і, як правіла, вонкавых сцен.
Гарышча называецца халодным, калі ўцяпляльнік над верхнім паверхам размешчаны ў межах яго перакрыцця, і цёплым, калі ўцяпляльнік размешчаны ў межах канструкцыі даха над гарышчам, пры гэтым паветра, якое выходзіць з вентыляцыйных сістэмы будынка і праходзіць праз прастору гарышча, выкарыстоўваецца ў якасці дадатковай крыніцы цяпла для абагрэву верхняга паверха ў халодны перыяд года.