Гары (герцаг Сасекскі)

(Пасля перасылкі з Гары, прынц Вялікабрытаніі)

Прынц Генры, герцаг Сасекскі (англ.: Prince Henry, Duke of Sussex, поўнае імя Генры (Генрых) Чарлз (Карл) Альберт Дэвід (Давід) Маўнтбетэн-Віндзар, англ.: Henry Charles Albert David Mountbatten-Windsor; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое ўжываецца нават у афіцыйных крыніцах[15]. Станам на жнівень 2022 года шосты ў чарзе спадчыннікаў стальца Злучанага каралеўства.

Прынц Генры (Гары) Уэльскі
Prince Henry (Harry) of Wales
Lancering Invictus Games 2020-7 (cropped).jpg
Coat of Arms of Harry, Duke of Sussex.svg
Нараджэнне 15 верасня 1984(1984-09-15)[1][2][3] (38 гадоў)
Род Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні англ.: Prince Henry Charles Albert David of Wales[4][5]
Бацька Карл III[6][7][8]
Маці Дыяна, прынцэса Уэльская[9][6][…]
Жонка Меган Маркл[10][11]
Дзеці Арчы Маўнтбетэн-Віндзар і Lilibet Mountbatten-Windsor[d]
Веравызнанне Царква Англіі[12]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пілот верталёта, афіцэр, мецэнат, гулец у пола, філантроп
Месца працы
Аўтограф Prince Harry's signature.svg
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Вялікабрытанія
Род войскаў Брытанская армія[d], Blues and Royals[d] і Army Air Corps[d]
Званне маёр[d] і captain general[d]
Бітвы
Узнагароды
Сайт sussexroyal.com(англ.) 
Лагатып Вікісховішча Гары на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Прынц Гары нарадзіўся 15 верасня 1984 года ў бальніцы Святой Марыі ў Падынгтане, цэнтральным раёне Лондана. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарлз Альберт Дэвід Віндзар.

Спачатку Гары наведваў дзіцячы садок місіс Майнарс, у верасні 1987 года адправіўся ў школу Уэзербі ў Лондане, а з 1992 года стаў вучнем школы Ладграў у Беркшыры, дзе правучыўся наступныя пяць гадоў. 31 жніўня 1997 года, калі яму было 12 гадоў, у аўтакатастрофе ў Парыжы загінула яго маці прынцэса Дыяна. На пахаванні маці браты ішлі за яе труною[16].

Сям’яПравіць

27 лістапада 2017 года стала вядома пра заручыны прынца Гары з амерыканскай актрысай Меган Маркл, рамантычныя адносіны з якой пачаліся ў чэрвені 2016 года[17]. Вяселле адбылося 19 мая 2018 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. 6 мая 2019 года ў прынца Гары і Меган Маркл нарадзіўся сын, якога назвалі Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар[18]. 4 чэрвеня 2021 года нарадзілася дачка Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар[19].

Тытулы і зваротыПравіць

Хоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з’яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага стальца, у гэтым выпадку — яго бацьку Чарлзу. У дзень вяселля з Меган Маркл прынцу Гары нададзены тытул герцага Сасекскага, графа Дамбартана і барона Кілкіла[20].

  • 1984—2018: Яго Каралеўская Высокасць прынц Генры Уэльскі
  • з 2018: Яго Каралеўская Высокасць герцаг Сасекскі, граф Дамбартан, барон Кілкіл.

Асабісты герб і ўзнагародыПравіць

 
Асабісты герб прынца Гары

Як члену каралеўскай сям’і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, аснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.

  • Медаль Залатога юбілею каралевы Елізаветы II (2002).
  • Медаль «За ўдзел у ваеннай кампаніі ў Афганістане» (2008)[21]
  • Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II (2012)

Вайсковыя званніПравіць

  • 13 красавіка 2006 — карнет (другі лейтэнант) Каралеўскай коннай гвардыі
  • 13 красавіка 2008 — лейтэнант Каралеўскай коннай гвардыі
  • 16 красавіка 2011 — капітан Армейскага паветранага корпуса

Зноскі

  1. Prince Harry of Wales // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Prince Henry Charles Albert David Windsor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Prince Harry of Wales // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. https://www.10news.com/news/photos-scenes-from-prince-harry-and-meghan-markle-s-royal-wedding
  5. https://www.heart.co.uk/news/royals/prince-william-prince-harry-childhood-teenagers/fancy-dress-party/
  6. 6,0 6,1 https://www.britannica.com/biography/Prince-Harry-of-Wales
  7. 7,0 7,1 Lundy D. R. The Peerage
  8. Kindred Britain
  9. https://www.washingtonpost.com/news/retropolis/wp/2018/05/19/princess-diana-wont-be-forgotten-at-the-royal-wedding-this-was-her-last-day/?noredirect=on
  10. https://www.royal.uk/royal-wedding-2018 Праверана 17 красавіка 2020.
  11. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  12. https://www.telegraph.co.uk/news/2018/03/08/meghan-markle-baptised-archbishop-canterbury-ahead-wedding-prince/
  13. https://www.betterup.com/en-us/resources/blog/prince-harry-chief-impact-officer — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
  14. https://www.cnbc.com/2021/03/23/prince-harry-joins-betterup-mental-health-start-up.html — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
  15. The Prince of Wales — Prince Harry Архівавана 19 кастрычніка 2012.
  16. BBC ON THIS DAY – 6–1997: Diana's funeral watched by millions(англ.) . London: BBC (6 верасня 1997). Праверана 17 жніўня 2022.
  17. Prince Harry, Meghan Markle to finally tie the knot(англ.) . CBC News (27 лістапада 2017). Праверана 17 жніўня 2022.
  18. Barry, Ellen; Karasz, Palko. Meghan, Duchess of Sussex, gives birth to a boy(англ.) . The New York Times (6 мая 2019). Праверана 2022-8-17.
  19. Foster, Max; Said-Moorhouse, Lauren. Meghan and Prince Harry welcome second child(англ.) . CNN (6 чэрвеня 2021). Праверана 17 жніўня 2022.
  20. Minard, Jenny. Prince Harry and Ms. Meghan Markle: Announcement of Titles(англ.)  (19 мая 2018). Праверана 17 жніўня 2022.
  21. Prince Harry Gets Medal as Chelsy Cheers Him On Архівавана 30 кастрычніка 2008. 5 мая 2008.

СпасылкіПравіць