Адкрыць галоўнае меню

Гары Кімавіч Каспараў (пры нараджэнні Вайнштэйн; 13 красавіка 1963, Баку) — савецкі і расійскі шахматыст, 13-ы чэмпіён свету па шахматах, шахматны літаратар, палітык. Заслужаны майстар спорту СССР (1985). Прызнаецца многімі экспертамі найвялікшым шахматыстам ў гісторыі.

Гары Кімавіч Каспараў
Партрэт
Імя пры нараджэнні: руск.: Гарри Кимович Вайнштейн
Род дзейнасці: шахматыст
Дата нараджэння: 13 красавіка 1963(1963-04-13)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Аўтограф: Autografo Garri Kasparov.jpg
Сайт: kasparov.com
kasparovchessfoundation.org
Commons-logo.svg Гары Кімавіч Каспараў на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут замежных моў (1986). 3 1986 прэзідэнт Прафесійнай Шахматнай Асацыяцыі (ПША).

 
Гары Каспараў, 2003

Чэмпіён СССР сярод юнакоў (1975—77). Чэмпіён свету сярод юнакоў, міжнародны гросмайстар (1980). Чэмпіён СССР (1981, 1988), чэмпіён Расіі (2004). Уладальнік прыза лепшага шахматыста года «Шахматны Оскар» у 1982—1983, 1985—1988, 1995—1996, 1999, 2001—2002. З 1985 года Каспараў бесперапынна ўзначальваў рэйтынг-ліст ФІДЭ; на 1 студзеня 2006 года ён займаў першае месца з каэфіцыентам Эло 2812, але, згодна з правіламі ФІДЭ, быў выключаны з рэйтынг-ліста на 1 красавіка 2006 года, паколькі не ўдзельнічаў у турнірах на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Чэмпіён свету па версіі ПША (1985—97).

10 лютага 1996 года суперкамп’ютар IBM Deep Blue ўпершыню перамог Гары Каспарава, на той час, чэмпіёна свету па шахматах.

Гары Каспараў актыўна ўдзельнічаў у расійскай апазіцыі з сярэдзіны 2000-х. Ён прымаў удзел у стварэнні і рабоце арганізацый «Аб'яднаны грамадзянскі фронт» і «Салідарнасць». Двойчы быў затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваных палітычных акцыях, у 2007 годзе ён быў арыштаваны на пяць сутак, і праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла яго «вязнем сумлення».[5]

Зноскі