Гары Потэр і Кубак агню

Гары Потэр і Келіх агню (англ.: Harry Potter and the Goblet of Fire) — чацвёрты раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра чацвёрты год навучання Гары Потэра ў школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».

Гары Потэр і Кубак агню
Harry Potter and the Goblet of Fire
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Джаан Роўлінг
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 8 ліпеня 2000
Выдавецтва Bloomsbury
Цыкл Гары Потэр
Папярэдні Гары Потэр і Вязень Азкабана
Наступны Гары Потэр і Ордэн Фенікса

Кніга была выдадзеная ў Вялікабрытаніі 8 ліпеня 2000 выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» у той жа дзень. Такім парадкам, упершыню раман быў апублікаваны адначасова ў дзвюх гэтых краінах. Кніга стала адзіным раманам пра Гары Потэра, які атрымаў прэмію Х’юга (2001).

Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 18 лістапада 2005 года, атрымала больш за $896 мільёнаў у пракаце (на $100 тысяч больш, чым трэцяя частка), а таксама спрыяльныя ацэнкі ад крытыкаў. Апроч таго, паводле матываў рамана «Гары Потэр і Келіх агню» кампанія «Electronic Arts» выпусціла відэагульню.