Гары Потэр і Ордэн Фенікса
Гары Потэр і Ордэн Фенікса (англ.: Harry Potter and the Order of the Phoenix) — пяты раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман распавядае пра пяты год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс», які ўключаў у сябе першыя вынікі вяртання антаганіста Лорда Волдэмарта, экзамены на стандартны ўзровень чарадзейства (англ.: Ordinary Wizarding Level (O.W.L.)) і перашкоды міністэства магіі.
Гары Потэр і Ордэн Фенікса | |
---|---|
Harry Potter and the Order of the Phoenix | |
![]() | |
Жанр | фэнтэзі |
Аўтар | Джаан Роўлінг |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 21 чэрвеня 2003 |
Выдавецтва | Bloomsbury |
Цыкл | Гары Потэр |
Колькасць старонак | 901 ± 50 |
Папярэдні | Гары Потэр і Кубак агню |
Наступны | Гары Потэр і Прынц-паўкроўка |
Кніга была выдадзена 21 чэрвеня 2003 года ў Вялікабрытаніі выдавецтвам «Bloomsbury», у Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» і ў Канадзе выдавецтвам «Raincoast Books». У першыя 24 гадзіны пасля публікацыі было прададзена 5 мільёнаў копій. «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» з'яўляецца самай доўгай кнігай з серыі. Раман заваяваў некалькі ўзнагарод, у тым ліку ў 2003 годзе Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя прызнала яго лепшай кнігай для падлеткаў.
Экранізацыя рамана, прэм'ера якой адбылася 28 чэрвеня 2007 года, атрымала больш за $939 мільёнаў у пракаце. Апроч таго, па матывах раману «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» кампанія «Electronic Arts» выпусціла відэагульню.