Гарэлец
Гарэ́лец[1] (трансліт.: Hareliec, руск.: Горелец) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 22 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Аграгарадок
Гарэлец
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ 1588 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Было ва ўласнасці Радзівілаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі карчма, 2 млыны, царква, маёнтак князя Дамініка Гераніма Радзівіла. Праз шлюб дачкі Дамініка Гераніма, Стэфаніі, Гарэлец перайшоў да Вітгенштэйнаў[2]. У 1854 годзе ўласнасць князя Пятра Вітгенштэйна.
Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя сяло, маёнтак і ўрочышча, у сяле быў хлебазапасны магазін. У 1912 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. На базе вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 24 вучні. З 1924 года да 1939 года і з 1954 года цэнтр Гарэлецкага сельсавета[3].
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Гарэлец», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 7 лістапада 1942 года ў вёсцы з Гарэлец з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся парад савецкіх партызан. Зладзілі парад члены 2-й Мінскай партызанскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёўстаноўка, выйшаў 1-ы нумар газеты Рудзенскага падпольнага райкама партыі «В бой за Родину», пра парад таксама напісалі маскоўскія газеты. Пасля парада нямецкія войскі правялі аперацыю «Альберт II» у раёне вёскі Гарэлец[4]. Былі спалены 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска была цэнтрам Гарэлецкага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 38 двароў, 415 жыхароў
- 1897 год — сяло, 62 двары, 362 жыхары; маёнтак, 13 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў
- 1908 год — 76 двароў, 440 жыхароў; маёнтак, 1 двор,5 жыхароў
- 1917 год — 82 двары, 581 жыхар; маёнтак 1 двор,7 жыхароў
- 1960 год — 482 жыхары
- 1970 год — 113 двароў, 441 жыхар
- 1996 год — 409 жыхароў, 148 двароў[6]
- 2002 год —133 двары, 357 жыхароў
- 2019 год — 270 жыхароў
Інфраструктура
правіцьЭканоміка
правіць- Крама
- Аддзяленне сувязі
- Механічная майстэрні
Адукацыя
правіць- Базавая школа
Культура
правіць- Бібліятэка
- Дом культуры
Медыцына
правіць- Фельчарска-акушэрскі пункт
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Міхаіл Мікалаевіч Марушын (1920—2000) — матэматык.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1882, с. 124.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Літаратура
правіць- Гарэлец // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 130. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 78. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Jelski A. Horelec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 124.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарэлец