Гастон Думерг

Гастон Думерг (фр.: Gaston Doumergue; 1 жніўня 1863 — 18 чэрвеня 1937) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Францыі (Трэцяя рэспубліка, 1924—1931).

Гастон Думерг
Gaston Doumergue
Gaston Doumergue.jpg
13-ы прэзідэнт Францыі
12-ы прэзідэнт Трэцяй рэспублікі
Сцяг
13 чэрвеня 1924 — 13 чэрвеня 1931
Папярэднік Аляксандр Мільеран
Пераемнік Поль Думер
Сцяг Князь Андоры Сцяг
13 чэрвеня 1924 — 13 чэрвеня 1931
Сумесна з Жусці Гвітарт-і-Вілардэво
Папярэднік Аляксандр Мільеран
Пераемнік Поль Думер
Сцяг79-ы прэм'ер-міністр Францыі
48-ы прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
9 снежня 1913 — 9 чэрвеня 1914
Прэзідэнт Раймон Пуанкарэ
Папярэднік Луі Барту
Пераемнік Аляксандр Рыбо
Сцяг112-ы міністр замежных спраў Францыі
3 жніўня — 26 жніўня 1914
Кіраўнік урада Рэнэ Вівіяні
Папярэднік Рэнэ Вівіяні
Пераемнік Тэафіль Дэлькасэ
Сцяг109-ы міністр замежных спраў Францыі
9 снежня 1913 — 9 чэрвеня 1914
Папярэднік Аляксандр Рыбо
Пераемнік Стэфан Пішон
Сцяг108-ы прэм'ер-міністр Францыі
78-й прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
9 лютага — 8 лістапада 1934
Прэзідэнт Альбер Лебрэн
Папярэднік Эдуар Даладзье
Пераемнік П'ер Эцьен Фландэн
Сцяг10-ы міністр калоній Францыі
7 чэрвеня 1902 — 24 студзеня 1905
Кіраўнік урада Эміль Комб
Папярэднік Альберт Дэкрэ
Пераемнік Эцьен Клемантэль
Сцяг23-і міністр калоній Францыі
26 жніўня 1914 — 20 сакавіка 1917
Кіраўнік урада Рэнэ Вівіяні
Астрыд Брыян
Папярэднік Морыс Рэно
Пераемнік Андрэ Мажыно
Нараджэнне 1 жніўня 1863(1863-08-01)[1][2][…]
Смерць 18 чэрвеня 1937(1937-06-18)[1][5][…] (73 гады)
Месца пахавання
Маці Françoise Pattus[d]
Жонка Jeanne Doumergue[d]
Веравызнанне пратэстанцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаў як радыкал, у пазнейшыя гады — кансерватар без пэўнай партыі. Першы міністэрскі партфель (міністра калоній) атрымаў у 1902 годзе. У снежні 1913 — чэрвені 1914 — прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў; затым зноў узначальваў МЗС у першыя месяцы 1-й сусветнай вайны. У 1914—1917 гадах зноў міністр калоній; у пачатку лютага (паводле н. ст.) 1917 года ўзначаліў французскую дэлегацыю на Петраградскай канферэнцыі саюзных дзяржаў.

У 1923—1924 гадах старшыня Сената.

Выбраны прэзідэнтам рэспублікі пасля адстаўкі А. Мільерана і займаў пасаду адзін поўны сямігадовы тэрмін.

На другі тэрмін не балатаваўся, але застаўся ў палітыцы і пасля зыходу з Елісейскага палаца яшчэ раз быў прэм'ер-міністрам (люты—лістапад 1934, узначальваў кансерватыўны «ўрад нацыянальнага адзінства»). Гэты кароткі перыяд быў нестабільны, характарызаваўся ростам фашысцкіх настрояў ва Францыі і фарміраваннем левага антыфашысцкага фронту; у кастрычніка 1934 года харвацкімі нацыяналістамі (усташамі) у Марселі быў забіты міністр замежных спраў ва ўрадзе Думерга, Луі Барту.

Пасля адстаўкі свайго кабінета Думерг сышоў на спакой і памёр у сваім родным горадзе Эг-Віў (поўдзень Францыі, дэпартамент Гар).

Думерг быў адзіным прэзідэнтам Францыі — пратэстантам і адзіным кіраўніком французскай дзяржавы з часоў Хлодвіга, якія не належаў да рымска-каталіцкай царквы (не лічачы Генрыха IV, які перайшоў у каталіцызм).

Думерг быў масонам і належаў да масонскай ложы «Рэха» Вялікага Усходу Францыі.

Акрамя таго, Гастон Думерг стаў адным з двух прэзідэнтаў (другім быў Нікаля Сарказі), якія ўступілі ў шлюб на пасадзе. 1 чэрвеня 1931 года 68-гадовы прэзідэнт Францыі, раней халасты, ажаніўся з Жанай-Мары Гасаль (1879—1963). Як і ў выпадку з Сарказі, шлюб быў заключаны мэрам VIII акругі, які адмыслова наведаў Елісейскі палац.

Зноскі

  1. а б http://www.senat.fr/senateur-3eme-republique/doumergue_gaston0833r3.html
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Gaston Doumergue // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Думерг Гастон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Думерг Гастон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Gaussent J. Grandes figures de Vaunage et de Petite CamargueSaint-Gély-du-Fesc. — С. 72. — ISBN 978-2-913898-29-5