Гасціны двор (Мінск)

Мінск

Гасціны двор — гістарычны гандлёва-складскі комплекс на пл. Свабоды ў Мінску, помнік рэспубліканскага значэння[1].

Помнік архітэктуры
Гасціны двор
Haściny dvor (Miensk).JPG
53°54′15″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск, пл. Свабоды, д. 2, 4, 10
Тып будынка Гасціны двор
Архітэктурны стыль Класіцызм, мадэрн
Аўтар праекта Ф. Крамер
Дата заснавання 1569
Дата пабудовы XVIII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000234шыфр 712Г000234

ГісторыяПравіць

Пасля моцнага пажару ў 1547 годзе ў Менску пачынаюцца буйныя горадабудаўнічыя пераўтварэнні. Цэнтрам новай забудовы станавіцца плошча Высокі Рынак, дамінантамі якой сталі ратуша і Гасціны двор[2].

Упершыню аб неабходнасці будаўніцтва Гасцінага двара ў Менску згадваецца ў пацвярджэнні прывілея на магдэбургскае права, датаваным 1569 годам. У гэтым дакуменце быў дадзены дазвол «…мещаном Менским в месте тамошнем Менском двор гостиный на местцу слушном для стоянья купцов збудовати»[3].

 
Праект Гасцінага двара з «Атласа Мінскай губерні 1800 года»
 
Гасціны двор да рэканструкцыі, XIX ст.

Цяжка меркаваць, якім першапачаткова быў комплекс Гасцінага двара, драўляным ці мураваным. У час археалагічных даследаванняў гэтага помніка былі выяўлены фрагменты мураваных канструкцый XVII стагоддзя. Расійскі дыпламат Пётр Талстой, які пабываў у Менску ў 1697 годзе, у сваіх нататках адзначыў, што «…в рядах, где торгуют, лавки каменные, и товаров есть немало»[3].

Cучасны комплекс Гасцінага двара на пачаў фарміравацца ў XVIII стагоддзі і, верагодна, уключыў у сябе частку больш ранніх пабудоў. Мяркуючы па планах горада канца XVIII ст., ён меў С-падобную канфігурацыю і ў яго ўваходзілі 3 вялікія мураваныя будынкі[3][2][4]. Паводле даследаванняў помніка найбольш раннім з’яўляўся цэнтральны будынак — 2-х павярховая камяніца з высокім цокалем, якая мела паўвальмавы дах, накрыты дахоўкай. Пазней да яе з абодвух бакоў былі прыбудаваны яшчэ дзве Г-падобныя ў плане камяніцы[3].

У канцы XVIII стагоддзя мінскім губернскім архітэктарам Фёдарам Крамерам быў распрацаваны праект рэканструкцыі комплексу Гасцінага двара, паводле якога планавалася пабудаваць новы вялікі П-падобны ў плане 2-павярховы корпус у стылі класіцызму з боку бернардзінскіх кляштараў. Праект гэтага будынка быў змешчаны ў «Атласе Мінскай губерні 1800 года»[3][5].

Пляц пад новую будоўлю, які належаў гораду, быў падзелены на кавалкі, якія прадалі розным уладальнікам. Умовы будаўніцтва былі даволі жорсткія: усе працы павінны былі выконвацца згодна з распрацаваным і зацверджаным праектам. На 1798 год быў запланаваны пачатак будаўніцтва і да 1801 года яно павінна быць скончана. Калі хтосьці з новых уладальнікаў не выканаў бы падпісаныя ў кантракце ўмовы «усе будаўнічыя матэрыялы альбо не скончаныя пабудовы павінны былі цалкам перайсці ва ўласнасць гарадской думы альбо магістрата». У выніку гэтых прац паводле праекта архітэктара Крамера ў цэнтры плошчы сфарміраваўся цэлы квартал гасцінага двара, які меў дзве праязныя брамы з паўднёвага і паўночнага бакоў[3].

Канчаткова комплекс гасцінага двара ў Мінску сфарміраваўся ў першай палове ХІХ стагоддзя, калі з трох бакоў да яго была прыбудавана гандлёвая галерэя, а таксама пабудаваны шэраг камяніц у двары. На ніжніх паверхах будынкаў, што выходзілі на плошчу, знаходзіліся розныя крамы, а на верхніх — жылыя пакоі[3].

Беларускі этнограф Павел Шпілеўскі так апісвае мінскі гасціны двор ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя[3]:

  Гасціны двор напоўнены лепшымі магазінамі, крамамі і скляпамі хрысціянскіх і яўрэйскіх купцоў. У падвальным паверсе створаны галантарэйныя, маскатэльныя і асабліва фруктовыя крамы; перад фруктовымі па прамой лініі расстаўлены квадратныя зялёныя сталы, на якіх ва ўсякую пару года, асабліва ўлетку і ўвосень, знойдзеце лімоны, апельсіны, слівы і розных сартоў яблыкі і грушы. У другім паверсе змяшчаюцца даволі багатыя крамы чайныя, шаўковыя, суконныя і наогул з красным таварам; асабліва выдатныя: чайная [крама] рускага купца Ракава, шаўковыя і суконныя яўрэяў Гурвіча, Лурыя і Шайкевіча і галантарэйная Дэльпеша. На трэцім паверсе змяшчаюцца жылыя пакоі.

 

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў сучасным доме № 2 насупраць ратушы знаходзілася кнігарня братоў Бейліных. У гэтыя часы ў Мінску была толькі адна вялікая кнігарня. Увесь першы паверх камяніцы займалі кнігарня і кніжны склад. У 1855 годзе яе ўладальнікі выдалі кнігу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Гапон». Побач з кнігарняй у гэтым будынку, праз уваходную арку, месцілася кавярня, якую ў той час называлі «цукерня». Тут збіраліся паэты, мастакі, акцёры, музыкі. Як сведчаць дакументы, у «цукерні» заўсёды было весела і шумна. Менавіта тут збіраліся будучыя ўдзельнікі паўстання 1863 года. На другім паверсе знаходзілася зала, дзе ладзіліся розныя вечарыны і балі[3].

 
Перабудаваная паўночна-ўсходняя частка гасцінага двара. Сярэдзіна ХХ ст.
 
Гасціны двор у 1932 г.

Пасля 1920 года ў будынках Гасцінага двара размяшчаліся розныя адміністратыўныя ўстановы, у тым ліку Мінскі гарадскі выканкам Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў (1923—1933), у 1930-х гадах — Дом селяніна[3].

Новае выкарыстанне будынкаў прывяло да таго, што у 1920-х гадах была разабрана гандлёвая галерэя, а ў 1930-я гады значна рэканструявана частка гасцінага двара, пабудаваная паводле праекта Крамера ў канцы XVIII-пачатку XIX стагоддзя. У 1940-1980-х гадах у будынках Гасцінага двара размяшчаліся розныя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы[3].



Пасля рэканструкцыі 1909 года над паўднёва-заходняй часткай надбудаваны трэці паверх, фасады дэкараваны ў стылі мадэрн, зменена планіроўка[4].

У пачатку XX стагоддзя ў памяшканнях былога гасцінага двара былі размешчаны аддзяленне Азоўска-Данскога камерцыйнага банка(руск.) бел., магазіны, купецкі клуб, дзе ў 1914 г. выступаў У. Маякоўскі. У 1917 годзе тут праходзілі 1-я і 2-я Паўночна-Заходнія абласныя канферэнцыя РСДРП(б), размяшчаўся Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту(руск.) бел.[4].

Падчас вайны паўднёва-усходняя частка гасцінага двара была зруйнавана прамым трапленнем авіябомбы. Астатнія ацалелыя будынкі на плошчы Свабоды былі заняты гітлераўцамі. У іх знаходзілася СД-абвер, контрразведка. 15 лютага 1944 года гітлераўцы прысудзілі тут да смяротнага пакарання антыфашыста Фрыца Шменкеля(руск.) бел..

Пасля вайны ўвесь комплекс на некаторы час займаў НКУС[6]. У 1946 г. тут знаходзілася зала бокса спартыўнага таварыства «Дынама».

АрхітэктураПравіць

Комплекс будынкаў мае замкнёную кампазiцыю з двума ўнутранымі дворыкамі[1].

 
Будынак № 2
  • № 2. Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Пад дахам праходзіць шматслойны карніз. Сцены атынкаваны і афарбаваны. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкараваны абрамленнямі з прамымі сандрыкамі[1].
 
Будынак № 4, 1910
  • № 4. Трохпавярховы складаны Г-падобны ў плане будынак з рызалітамі ў дваровай частцы. Галоўны фасад будынка сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная яго частка вылучана кілепадобным шчытом з трыма вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя часткі фасада завершаны прамымі атыкамі. Фасады рытмічна чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць ляпныя элементы, філёнгі[1]. Будынак мае калідорную планіроўку. У інтэр’еры лесвіцы з каванай агароджай, печы, абліцаваныя кафляй[4]. На будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў памяць пра Фрыца Шменкеля(руск.) бел..
 
Будынак № 4
  • № 10. Двухпавярховы, шчыльна прымыкае да дамоў № 8 і № 4. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка будынка вылучана чатырохкалонным дарычным порцікам, завершаным масіўным антаблементам і трохвугольным франтонам. У тымпане франтона паўкруглая люкарна. Над галоўным уваходам навісае балкон з балюстраднай агароджай. Бакавыя часткі фасада акцэнтаваны неглыбокімі плоскімі рызалітамі. Дзвярныя праёмы ў рызалітах дэкараваны трохвугольнымі сандрыкамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе аздоблены простымі ліштвамі з замковым каменем[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць