Мінск (гасцініца)
«Мінск» — гасцініца ў Мінску, размешчаная на паўночна-ўсходнім боку плошчы Незалежнасці, па адрасе праспект Незалежнасці, 11.
Славутасць | |
Мінск | |
---|---|
![]() | |
53°53′48″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Сталінская архітэктура |
Архітэктар | Г. Баданаў, прыбудова - Г. Сысоеў. Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі |
Дата пабудовы | 1958 год |
Статус |
![]() |
Сайт | hotelminsk.by |
![]() |
ГісторыяПравіць
У пачатку ХХ стагоддзя на месцы гасцініцы «Мінск» знаходзіліяся невялікі дом Шапіра (рог Захар’еўскай і Каломенскай вуліц, 37/5), у якім размяшчалася гасцініца «Нова-Берлін» (архітэктар Курвуазье) на 9 нумароў, якая належалая некаму Гордану[1], і дом Пераца з майстэрняй і крамай абутку М. Я. Фрыдлянда, які скупляў рамесныя вырабы збяднелых шаўцоў[2].
Гасцініца «Мінск» пабудавана ў 1958 г. (архіт. Г. Баданаў) з цэглы. Будынак размяшчаўся на праспекце і плошчы імя Леніна, меў 6 паверхаў і 265 нумароў на 447 месцаў. Гасцінічны комплекс быў адным з найбольш добраўпарадкаваных і камфартабельных устаноў падобнага тыпу, паколькі ў кожным нумары быў прадугледжаны поўны санвузел, тэлефон, тэлевізар, у будынку знаходзіліся рэстаран, кафэ, кругласутачны буфет[1].
Другі корпус быў пабудаваны і пачаў функцыянаваць у 1969 годзе, меў 7 паверхаў (адзін тэхнічны) і 105 нумароў на 324 месцы. Ва ўсіх нумарах — тэлефон, тэлевізар, поўны санвузел (акрамя пяці нумароў). На шостым паверсе размяшчаўся рэстаран, на першым — кафэ, на чатырох паверхах — буфеты[1]. У 1991 годзе была праведзена рэканструкцыя нумароў корпуса № 1[1].
У 1995 годзе гасцінічны комплекс «Мінск» увайшоў у структуру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў 2001 годзе быў унесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[1].
У сакавіку 2001 года пачалася рэканструкцыя гасцінічнага комплексу «Мінск», якая доўжылася да снежня 2002 года. 18 снежня 2002 года камітэт стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам спорту і турызму прысвоілі гасцініцы катэгорыю «4 зоркі»[1].
20 снежня 2002 года адбылося афіцыйнае адкрыццё гатэля пасля рэканструкцыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі[1].
2 снежня 2021 года гасцініца ўвайшла ў чорны спіс Еўрасаюза[3]. 20 снежня «Мінск» ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[4]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[5][6].
АрхітэктураПравіць
Уяўляе сабой шасціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады вырашаны ў простых лаканічных формах. Пластычную выразнасць надаюць лоджыі на 5—6-м паверхах. Уваход вылучаны асіметрычна размешчаным арачным парталам на вышыню 1—3-га паверхаў, дэкарыраваным архівольтам. Будынак пастаўлены на масіўным гранітным цокалі, сцены завершаны карнізам спрошчанага профілю. На 3—6-м паверхах размешчаны жылыя нумары на 1—2 месцы, на 1-м і 2-м — вестыбюль з прасторным холам, рэстаран, кафэ, службовыя і дапаможныя памяшканні.
У 1969 г. прыбудаваны дадатковы шасціпавярховы Г-падобны ў плане корпус (архіт. Г. Сысоеў. Дз. Кудраўцаў, С. Мусінскі). Кампазіцыя фасадаў заснавана на чляненні гарызантальных і вертыкальных жалезабетонных рэбраў, галоўны ўваход вылучаны вынасным казырком.
У скверы перад будынкам гасцініцы ў 1977 г. з боку вуліцы Свярдлова пабудаваны фантан «Юнацтва».
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё История отеля Архівавана 30 мая 2018.
- ↑ Участок проспекта Независимости от пл. Независимости до пересечения с Комсомольской Архівавана 7 сакавіка 2018.
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
ЛітаратураПравіць
- 158б. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.