Юбілейная (гасцініца, Мінск)

гасцініца ў Мінску

Юбілейная — гасцініца ў Мінску, размешачаная па праспекце Пераможцаў, 19. Пабудавана ў 1968 годзе па праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава і У. Начарава са зборнага жалезабетону. Для будаўніцтва гасцініцы знішчана гарадская мячэць ХІХ стагоддзя.

Юбілейная
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1968
Архітэктар Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў і Уладзімір Іванавіч Начараў

Архітэктура правіць

Гасцінічны комплекс складаецца з прамавугольнага ў плане трынаццаці-павярховага жылога корпуса (на 413 месцаў) і прыбудаваных да яго двухпавярховага аб’ёма рэстарана, круглаватага аб’ёму канферэнц-залы і службовых памяшканняў. Архітэктурнае вырашэнне фасадаў заснавана на чаргаванні стужачнага зашклення і міжпаверхавых бетонных паясоў. На 1-м паверсе жылога корпуса знаходзіцца вестыбюль-хол, адміністрацыйныя памяшканні, прасторны ліфтавы хол, за савецкім часам таксама кіёскі сувеніраў і Саюздруку. Планіроўка калідорная, з ліфтавымі холамі і кулуарамі. Адна- і двухпакаёвыя камфартабельныя нумары разлічаны на 1—2 чалавек. У аздобе памяшканняў выкарыстаны сучасныя аддзелачныя матэрыялы: мяккая абіўка, шпона, дэкаратыўная тынкоўка, варсанітавае пакрыццё падлогі, мармур, ракушачнік. Жылы корпус кароткім пераходам звязаны з рэстаранам. У афармленні залы рэстарана выкарыстана мастацкая кераміка, габелены (мастак Г. Гаркуноў), жывапіс (З. Літвінава).

Літаратура правіць