Гатабая Раджапаксэ

Гатабая Раджапаксэ (сінгальск.: ගෝඨාභය රාජපක්ෂ; нар. 20 чэрвеня 1949) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Шры-Ланкі. Прэзідэнт Шры-Ланкі з 18 лістапада 2019 па 9 ліпеня 2022.

Гатабая Раджапаксэ
сінгальск.: ගෝඨාභය රාජපක්ෂ
прэзідэнт Шры-Ланкі[d]
18 лістапада 2019 — 14 ліпеня 2022
Папярэднік Maithripala Sirisena[d]
Пераемнік Ranil Wickremesinghe[d]
міністр абароны Шры-Ланкі[d]
28 лістапада 2019 — 14 ліпеня 2022
Папярэднік Maithripala Sirisena[d]
Пераемнік Ranil Wickremesinghe[d]
міністр тэхналогій Шры-Ланкі[d]
26 лістапада 2020 — 14 ліпеня 2022
Папярэднік Susil Premajayantha[d]
Пераемнік Ranil Wickremesinghe[d]
Нараджэнне 20 чэрвеня 1949(1949-06-20)[1] (74 гады)
Бацька D. A. Rajapaksa[d]
Жонка Ioma Rajapaksa[d][2]
Веравызнанне тхеравада
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны служачы, афіцэр, палітык
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы
Узнагароды
Sri Lanka Armed Services Long Service Medal President's Inauguration Medal Desha Putra Sammanaya Eastern Humanitarian Operations Medal Northern Humanitarian Operations Medal North and East Operations Medal Purna Bhumi Padakkama Vadamarachchi Operation Medal Rana Wickrama Padakkama Rana Sura Padakkama
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў адной з уплывовых сем’яў Шры-Ланкі[3][4]. Бацька быў дэпутатам і міністрам. Гатабая Раджапаксэ пяты з дзевяці дзяцей, яго брат Махінда займаў пасаду прэзідэнта краіны на працягу двух тэрмінаў. Два іншых брата таксама займалі ўрадавыя пасады высокага ўзроўню. У 1971 годзе Гатабая паступіў на ваенную службу ў армію, навучаўся ў Ваеннай акадэміі Шры-Ланкі[5].

У 1998 годзе яго сям’я эмігравала ў Злучаныя Штаты Амерыкі і вярнулася на Шры-Ланку ў 2005 годзе, калі брат Махінда Раджапаксэ быў абраны прэзідэнтам краіны пры падтрымцы кааліцыі Аб’яднанага народнага альянсу свабоды. З лістапада 2005 года па студзень 2015 года Гатабая ўзначальваў Міністэрства абароны на заключных этапах грамадзянскай вайны на Шры-Ланцы, кіруючы ваеннымі дзеяннямі супраць паўстанцаў Тыграў вызвалення Таміл-Ілама ў паўночна-ўсходняй частцы вострава[3][6].

У 2015 годзе на прэзідэнцкіх выбарах ягоны брат саступіў уладу апазіцыі з Новага Дэмакратычнага фронту на чале з Майтрыпалай Сірысенай.

Падчас выбарчай кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2019 года Гатабая ў асноўным выкарыстаў рыторыку сінгальскага нацыяналізму[4]. 17 лістапада 2019 года ён перамог кандыдата ад Аб’яднанай нацыянальнай партыі (УНП) Саджыта Прэмадаса і стаў прэзідэнтам краіны[7].

9 ліпеня 2022 года Раджапаксэ пакінуў сваю афіцыйную рэзідэнцыю незадоўга да таго, як пратэстоўцы штурмавалі комплекс[8][9]. У выніку масавых пратэстаў Раджапаксэ 10 ліпеня заявіў аб сыходзе ў адстаўку 13-га чысла[10].

13 ліпеня канцылярыя прэм'ер-міністра паведаміла, што Гатабая Раджапаксэ збег на Мальдывы. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча. Спікер парламента заявіў, што Раніл Вікрамасінгхе быў прызначаны Раджапаксам выконваючым абавязкі прэзідэнта[11].

Зноскі

  1. Gotabaya Rajapaksa // GeneaStar
  2. https://gota.lk/profile/
  3. а б "Who is Sri Lanka's controversial new president?" [англійская]. 2019-11-17. Архівавана з арыгінала 2019-11-19. Праверана 2019-11-17.
  4. а б Sri Lanka a Gotabaya Rajapaksa (італ.) (17 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  5. Gotabaya Rajapaksa è stato eletto presidente dello Sri Lanka (італ.) (17 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  6. "Gotabaya Rajapaksa elected president of Sri Lanka" [англійская]. Архівавана з арыгінала 2019-11-17. Праверана 2019-12-29. {{cite news}}: Невядомы параметр |ccessdate= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |data= ігнараваны (прапануецца |date=) (даведка)
  7. "Sri Lanka strongman Rajapaksa wins presidency by big margin" [англійская]. 2019-11-17. Архівавана з арыгінала 2019-11-17. Праверана 2019-11-17.
  8. Олеся Павленко. Экс-посол Шри-Ланки в России: президент Раджапакса покинул страну (руск.). Коммерсантъ (9 ліпеня 2022). Праверана 9 ліпеня 2022.
  9. В Шри-Ланке протестующие захватили президентскую резиденцию (руск.). Meduza (9 ліпеня 2022). Праверана 9 ліпеня 2022.
  10. СМИ: президент Шри-Ланки уйдет в отставку 13 июля. Newswire также сообщает, что спикер парламента Шри-Ланки известил президента о решении лидеров партий о его отставке. ТАСС (9 ліпеня 2022). Праверана 9 ліпеня 2022.
  11. Joseph Stepansky. State of emergency imposed in Sri Lanka after president flees (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 13 ліпеня 2022.