Гацукоўскі сельсавет
Гацуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гацук.
Гацукоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гацук |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 868 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гацукі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 5 снежня 1931 года ў складзе Уздзенскага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Гацук. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Уздзенскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Грэскага сельсавета Слуцкага раёна перададзена вёска Вераб’ёва[1]. З 25 снежня 1962 года ў Слуцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гацукоўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Грэскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вераб’ёва, Забелы, Ульянаўка, Швяды, Шышчыцы і Яўладавічы)[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (8 населеных пунктаў) — 1697 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 1868 чалавек[6].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.