Гацук (Слуцкі раён)
Гацу́к[1] (трансліт.: Hacuk, руск.: Гацук) — аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Гацукоўскага сельсавета. Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 55 км на поўдзень ад Мінска, за 31 км на поўнач ад Слуцка, ля аўтадарогі Р23 Мінск — Мікашэвічы.
Аграгарадок
Гацук
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьНазва, відаць, паходзіць ад прозвішча Гацук.
У XIX стагоддзі вёска ў Буда-Грэскім маёнтку ў складзе Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уладанне князёў Вітгенштэйнаў.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета ў Грэскім раёне Слуцкай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года — Менскай акруг. З 8 ліпеня 1931 года ў Слуцкім, з 5 снежня 1931 года ва Уздзенскім, з 12 лютага 1935 года ў Грэскім раёнах. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкай акрузе. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецкімі войскамі.
З 20 верасня 1944 года ў Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай абласцях. З 17 снежня 1956 года ва Уздзенскім, з 25 снежня 1962 года ў Слуцкім раёнах.
У 2011 годзе ў складзе вёскі знаходзілася 378 гаспадарак. Дзенічаў дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом фальклору, аддзел сувязі РУП «Белпошта» і ААТ АБ «Беларусбанк», урачэбная амбулаторыя, 2 магазіны, пажарна-аварыйны выратавальны пост[2].
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы дзейнічаюць сярэдняя школа, дом фальклору, торфапрадпрыемства «Слуцкае», пошта, аддзяленне банка.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 3: Г — З. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 687 с.: іл., каляр. іл., партр., факсім. — С. 6—7. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гацук (Слуцкі раён)