Гашпар Кортэ-Рэал (парт.: Gaspar Corte-Real; каля 1450 — магчыма 1501 гг.) — партугальскі мараплавец. Адзін з першых еўрапейскіх даследчыкаў Паўночнай Амерыкі.

Гашпар Кортэ-Рэал
парт.: Gaspar Corte-Real
Выява на помніку Адкрыццяў у Лісабоне
Выява на помніку Адкрыццяў у Лісабоне
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, каралеўскі дваранін
Дата нараджэння каля 1450
Месца нараджэння
Дата смерці 1501
Бацька Жуан Ваш Кортэ-Рэал
Гашпар Кортэ-Рэал на Вікісховішчы

Быў трэцім малодшым сынам Жуана Ваш Кортэ-Рэала, губернатара вострава Тэрсейра. Выконваў абавязкі губернатара ў 1488 г. і 1497 г.

У 1500 г. атрымаў ад Мануэла I дазвол на экспедыцыю ў паўночна-заходнюю Атлантыку, якая цікавала партугальскага караля ў сувязі з адкрыццямі Джона Кабата. У экспедыцыі на трох суднах прымалі ўдзел Мігел Кортэ-Рэал, яго старэйшы брат, а таксама вядомыя жыхары Тэрсейры. Вынікам вандроўкі 1500 — 1501 гг. стала адкрыццё паўднёвай часткі Грэнландыі, на якую партугальцы не высадзіліся з-за айсбергаў. Былі даследаваны лясістыя берагі сучаснай Канады, па меркаванню даследчыкаў Ньюфаўндленд і Лабрадор. Пры гэтым у палон было захоплена 57 тубыльцаў. Падчас экспедыцыі караблі разышліся, і ў Партугалію вярнулася толькі 2. Карабель з Гашспарам і Мігелам Кортэ-Рэаламі знік.

Зноскі

СпасылкіПравіць