Гаянска-венесуэльскі крызіс (2023)
Гаянска-венесуэльскі крызіс 2023 года — дыпламатычны крызіс паміж Гаянай і Венесуэлай, звязаны з тэрытарыяльнай спрэчкай з нагоды прыналежнасці Гаяны-Эсекіба. Пытанне зарадзілася яшчэ ў 1840 годзе, калі першая краіна была брытанскай калоніяй. Спрэчны рэгіён знаходзіцца на левым беразе ракі Эсекіба (больш за 60 % тэрыторыі Гаяны).
Гаянска-венесуэльскі крызіс | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | з 1 лістапада па 14 снежня 2023 | ||
Месца | Гаяна-Эсекіба | ||
Прычына | інтэрпрэтацыя Жэнеўскага пагаднення 1966 года і рашэння Парыжскай канферэнцыі 1895 года, выяўленне радовішчаў нафты і газу | ||
Вынік | мірнае ўрэгуляванне | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Перадгісторыя
правіцьПры заснаванні іспанскае генерал-капітанства Венесуэла ўключала ў свой склад таксама тэрыторыю Гаяны-Эсекіба, якая пасля заканчэння вайны за незалежнасць была пакінута венесуэльцамі. Неўзабаве Брытанская імперыя праз гандлёвае пагадненне з Нідэрландамі завалодала Гаянай. Двухбаковая дамова не вызначала заходнюю мяжу калоніі. У сувязі з гэтым у 1840 годзе Лондан заявіў правы на Гаяну-Эсекіба. Пасля брытанцы ўварваліся і захапілі край[2].
У адпаведнасці з дактрынай Манро Злучаныя Штаты Амерыкі асудзілі той факт, што мяжа была пашырана «таямнічым чынам», і прапанавалі разглядзець пытанне ў міжнародным арбітражы. У 1899 годзе, пасля Парыжскай канферэнцыі 1895 года, большасць тэрыторый адышла брытанцам[3]. Аднак у 1949 годзе быў апублікаваны мемарандум амерыканскага юрыста С. Мален-Прэва, які ўдзельнічаў у абароне Венесуэлы ў Парыжскім арбітражным рашэнні. Ён крытыкаваў суддзяў, якія апынуліся заўзятымі, паколькі прынялі рашэнне на карысць Брытанскай Гвіяны[2].
У 1966 годзе Венесуэла і Вялікабрытанія падпісалі Жэнеўскае пагадненне (яшчэ да абвяшчэння незалежнасці Гаяны ў тым жа годзе). Дакумент стварыў аснову для вырашэння тэрытарыяльнай спрэчкі шляхам перамоў. Паводле дагавора, Венесуэла заяўляе аб сваім суверэнітэце над Гаянай-Эсекіба[3]. Гаяна, са свайго боку, сцвярджала, што сусед адмовіўся ад гэтай тэрыторыі пасля Парыжскай канферэнцыі[4].
Ход падзей
правіцьПасля адкрыцця радовішчаў нафты і газу[5] 19 верасня 2023 года Гаяна дазволіла шасці замежным нафтавым кампаніям, уключаючы ExxonMobil, весці бурэнне ў водах, на якія прэтэндуе Венесуэла[4][6].
Урад Нікаласа Мадура ініцыяваў кансультатыўны рэферэндум, прызначаны на 3 снежня, падчас якога грамадзянам прапанавана адказаць на пяць пытанняў, у тым ліку пра тое, ці згодныя яны «любымі сродкамі, у адпаведнасці з законам, супрацьстаяць дамаганням Гаяны на аднабаковае выкарыстанне марскіх рэсурсаў у парушэнне міжнароднага права», і ці падтрымаюць яны прадастаўленне грамадзянства 125 тыс. жыхарам Гаяны-Эсекіба[7][8].
Урад Венесуэлы раскрытыкаваў «злоўжыванні ExxonMobil» і Паўднёвага камандавання Узброеных Сіл ЗША[4][8]. Рэакцыя апазіцыі падзялілася: з аднаго боку, Марыя Карына Мачада, лідар апазіцыйнай палітычнай кааліцыі «Адзіная платформа», папрасіла прыпыніць правядзенне рэферэндуму для падачы пазову ў Міжнародны суд ААН[9], тады як Мануэль Расалес і Энрыке Капрылес Радонскі, былыя кандыдаты ў прэзідэнты ад апазіцыі, выступілі за рэферэндум[10].
Рэферэндум выклікаў дыпламатычны крызіс паміж краінамі[11]. На слуханнях у Міжнародным судзе ў сярэдзіне лістапада прадстаўнікі дзяржаў папрасілі суд прызнаць іх суверэнітэт над рэгіёнам. Гаяна таксама запатрабавала адмены рэферэндуму, сцвярджаючы, што апаненты мелі намер анексаваць тэрыторыю, але ўрад Венесуэлы адхіліў гэтую просьбу[5].
У канцы лістапада прэзідэнт Гаяны Ірфаан Алі сустрэўся з вайскоўцамі на мяжы з Венесуэлай, а на наступны дзень апублікаваў відэа, на якім ён падняў сцяг Гаяны на мерапрыемстве на Пакарампе ў Гаяне-Эсекіба, недалёка ад венесуэльскага штата Балівар[8]. Пасля гэтага мерапрыемства міністр абароны Венесуэлы Уладзімір Падрына Лопес заявіў, што ўзброеныя сілы краіны будуць пастаянна пільнымі ў дачыненні да любых дзеянняў, якія «пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы», папрасіўшы насельніцтва прыняць удзел у рэферэндуме і дадаўшы, што канфлікт на дадзены момант не з’яўляецца вайной[12]. Губернатар Суліі Мануэль Расалес заявіў, што Гаяна-Эсекіба з’яўляецца «стоадсоткавай венесуэльскай тэрыторыяй», а дзеянні Гаяны парушаюць Жэнеўскае пагадненне 1966 года. Ён таксама раскрытыкаваў той факт, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў не выказваліся з гэтай нагоды[13].
3 снежня ў Венесуэле праведзены рэферэндум. Па папярэдніх выніках, пераважная большасць венесуэльцаў (каля 95 %) прагаласавала за далучэнне Гвіяны-Эсекіба[14][15]. Прэзідэнт Нікалас Мадура абвясціў рэгіён дваццаць чацвёртым штатам дзяржавы і распарадзіўся выпусціць новыя карты[16].
6 снежня венесуэльскі ўрад разгарнуў мабілізацыю[17][18][19].
14 снежня адбыліся перамовы прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і прэзідэнта Гаяны Ірфан Алі па праблеме прыналежнасці спрэчнай вобласці. Сустрэча праведзена ў Сент-Вінсент і Грэнадзіны[20]. Бакі дамовіліся стварыць камісію для ўрэгулявання пытання, якая будзе ўключаць міністраў замежных спраў і тэхнічных спецыялістаў дзвюх дзяржаў і на працягу трох бліжэйшых месяцаў прадставіць справаздачу, пасля чаго лідары абедзвюх краін правядуць яшчэ адны перамовы ў Бразіліі[21]. Таксама бакі дамовіліся, што не будуць прымяняць сілу адзін супраць аднаго, а таксама ўстрымлівацца ад эскалацыі канфлікту[22].
Іншыя краіны
правіць23 лістапада старэйшыя афіцэры Сіл абароны Гаяны і Узброеных Сіл Бразіліі сустрэліся для правядзення вучэнняў. Бразілія рашуча падтрымала суседа ў памежнай спрэчцы[23]. У той жа час краіна спрабавала выступіць пасярэднікам паміж дзяржавамі, каб пазбегнуць узброенага канфлікту[3]. Прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША планавалі наведаць Гаяну ў канцы лістапада[8]. Гаяна прапанавала размясціць замежныя ваенныя базы на сваёй тэрыторыі, а сухапутныя войскі Бразіліі рушылі да мяжы абедзвюх краін, чакаючы магчымага венесуэльскага ўварвання ў Гаяну[24][25]. У перыяд з 27 па 29 лістапада бразільцы перакінулі да граніцы бронеаўтамабілі VBTP-MR Guarani са складу 5-й армейскай дывізіі, танкі Леапард 1, а таксама пяхотныя падраздзяленні[26].
Крыніцы
правіць- ↑ Nicaragua felicitó a Venezuela tras referendo consultivo (ісп.). Prensa Latina (4 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 05-12-2023. Праверана 11-12-2023.
- ↑ а б Esequibo: qué riquezas hay en el territorio que se disputan Guyana y Venezuela desde hace casi dos siglos (ісп.). BBC News Mundo (24 лістапада 2023).
- ↑ а б в Taglioni, Augusto. Lula quiere evitar una guerra entre Venezuela y Guyana y manda a un hombre de confianza a mediar . La Política Online.
- ↑ а б в Guyana se planta en zona reclamada por Venezuela y estudia presencia militar extranjera . Swissinfo (24 лістапада 2023).
- ↑ а б Venezuela y Guyana se enfrentan en La Haya por el Esequibo . Deutsche Welle (14 лістапада 2023).
- ↑ Veiga, Gustavo. Venezuela, Guyana y el conflicto del Esequibo | El 3 de diciembre los venezolanos votan un referéndum sobre la región en disputa . PAGINA12 (12 лістапада 2023).
- ↑ Peligro de conflicto armado entre Venezuela y Guyana es "grande y real" advierten expertos (ісп.). Voz de América (17 лістапада 2023).
- ↑ а б в г Guyana se planta en zona reclamada por Venezuela y estudia presencia militar extranjera . France 24 (24 лістапада 2023).
- ↑ Venezuela: María Corina Machado dice que el referendo por el Esequibo es un "error" y considera que "debe suspenderse" . Voz de América (22 лістапада 2023).
- ↑ Capriles participará en la consulta sobre el Esequibo: "Esto no se trata de Maduro" . El Nacional (29 лістапада 2023).
- ↑ Sourtech. Sube la tensión entre Venezuela y Guyana . El Economista.
- ↑ "Por ahora, no es guerra": Ministro de Defensa de Venezuela . Urgente24 (24 лістапада 2023).
- ↑ Gobernador venezolano cuestiona silencio de ONU y OEA tras presunta provocación de Guyana . Veintitrés (28 лістапада 2023).
- ↑ Shortell, David. Venezuelans approve takeover of oil-rich region of Guyana in referendum (англ.). CNN (4 снежня 2023). — «In a news conference announcing preliminary results from the first tranche of counted votes, the Venezuelan National Electoral Council said voters chose “yes” more than 95% of the time on each of five questions on the ballot.» Архівавана з першакрыніцы 4 December 2023. Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Спор из-за Гайаны может вызвать войну Венесуэлы с Бразилией и США. Мадуро предъявляет территориальные претензии стране-соседу // НГ, 30.11.2023
- ↑ Мадуро объявил подконтрольный Гайане регион 24-м штатом Венесуэлы (руск.). РБК (6 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Singer, Florantonia. Tensión entre Venezuela y Guyana: Maduro moviliza al Ejército y anuncia la anexión por ley del Esequibo (ісп.). El País América (6 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Венесуэла объявила об аннексии части соседнего государства (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (7 снежня 2023). Праверана 7 снежня 2023.
- ↑ El País: Мадуро объявил об аннексии Эссекибо и мобилизует армию | 07.12.2023 (руск.)(недаступная спасылка). ИА SM.News (7 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2023. Праверана 7 снежня 2023.
- ↑ Президенты Венесуэлы и Гайаны проведут переговоры по спорной территории 14 декабря
- ↑ Венесуэла и Гайана договорились не воевать из-за спорной территории (руск.). News.ru (15 снежня 2023).
- ↑ Гайана и Венесуэла договорились «не применять силу» в территориальном споре об Эссекибо (руск.). Meduza. Праверана 15 снежня 2023.
- ↑ Guyana and Brazil Military Officials meeting on border security and military cooperation (23 лістапада 2023).
- ↑ El Ejército de Brasil se moviliza por una posible invasión de Venezuela a Guyana . Escenario Mundial (29 лістапада 2023).
- ↑ Venezuela prepares for possible invasion into Guyana
- ↑ Brazilian Army on High Alert Amid Potential Venezuelan Invasion of Guyana(недаступная спасылка) (27 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2023. Праверана 30 лістапада 2023.