Гаўптвахта (ад ням.: Hauptwache, літаральна - «галоўная варта») — спецыяльнае памяшканне, абсталяванае пры ваенных камендатурах для ўтрымання ваеннаслужачых пад арыштам. Гістарычна, гаўптвахтай называлі каравульны пост.

Адзіная гаўптвахта ва Узброеных Сілах Беларусі знаходзіцца пры Мінскай ваеннай камендатуры[1].

Уладкаванне і функцыянаванне гаўптвахты рэгулюецца воінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Згодна з дысцыплінарным статутам, рашэнне аб арышце ваеннаслужачага выносіць камандзір (начальнік) ваеннаслужачага. Тэрмін арышту са зместам на гаўптвахце вызначае таксама камандзір (начальнік) арыштаванага.[2]. Тым самым, у рашэнні аб асуджэнні вайскоўца не прымаюць удзел судовыя органы.

Зноскі

  1. Камерный роман Архівавана 2 студзеня 2023. // Минский курьер
  2. Дысцыплінарны статут Узброеных Сіл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, арт. 86

Відэа правіць