Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт

Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Gdańska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Gdańska
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Gdańska
Міжнародная назва Gdańsk University of Technology
Заснаваны 1904
Рэарганізаваны 1945
Тып політэхніка
Рэктар Кшыштаф Вільдэ
Рэктар Кшыштаф Вільдэ[d][1]
Студэнты 15 000
Краіна
Размяшчэнне Гданьск
Юрыдычны адрас вул. Нарутовіча 11-12,
80-233 г. Гданьск, Польшча
Сайт pg.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт, заснаваны ў 1904 годзе, з’яўляецца адным з найстарэйшых аўтаномных дзяржаўных універсітэтаў Польшчы і найстарэйшым політэхнічным універсітэтам краіны. Уключае 9 факультэтаў, на якіх навучаецца каля 18 тысяч студэнтаў на інжынерных і магістарскіх праграмах, якія рэалізуюцца па стацыянарнай і нестацыянарнай сістэме. Ва ўніверсітэце працуе каля 2600 чалавек, у тым ліку каля 1200 выкладчыкаў.

Большасць факультэтаў маюць акадэмічныя правы, гэта значыць маюць права прысвойваць доктарскія ступені, хабілітацыі і весці справы аб прысваенні вучонага звання прафесара.

Універсітэт з’яўляецца арганізатарам многіх нацыянальных і міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў і семінараў. Ажыццяўляе міжнародны абмен студэнтамі і супрацоўнікамі. Аддзел міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва збірае і дае інфармацыю аб міжнародных праграмах, магчымасцях атрымання замежных стыпендый і запрашэнні стыпендыятаў з-за межаў Польскі.

З кастрычніка 2015 года з’яўляецца членам Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых тэхнічных школ CESAER (Conference of European Schools for Advanced Engineering Education and Research).

Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт як адзіная польская тэхнічная ВНУ быў наяўны ў рэйтынгу 800 лепшых універсітэтаў свету Times Higher Education World University Rankings на 2020 год.

Універсітэт мае парламенцкія традыцыі і ўласную культуру студэнцкага жыцця. У канцы 1950-х гадоў тут быў створаны першы незалежны студэнцкі парламент у пасляваеннай гісторыі вышэйшай адукацыі ў Польшчы.

Факультэты

правіць
  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт электронікі, тэлекамунікацый і інфарматыкі
  • Факультэт электратэхнікі і аўтаматызацыі
  • Факультэт тэхнічнай фізікі і прыкладной матэматыкі
  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва і экалогіі
  • Факультэт механікі
  • Факультэт акіянатэхнікі і суднабудавання
  • Факультэт кіравання і эканомікі

Зноскі

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/76e7e103-e39c-48d6-8aa2-8fde70c50563 Праверана 17 верасня 2022.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.

Спасылкі

правіць