Геаграфічная камісія Інбелкульта
Геаграфічная камісія — камісія, створаная ў 1926 г. на базе геаграфічнай падсекцыі прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта. У яе склад уваходзілі М. В. Азбукін, М. А. Грамыка, Г. С. Аляксандраў, М. І. Каспяровіч, Д. І. Даўгяла і інш. Пастаянна працаваў у камісіі М. В. Азбукін, які адначасова быў старшынёй падсекцыі жывой прыроды прыродазнаўчай секцыі Інбелкульта[1].
Асноўная праца камісіі зводзілася да складання геаграфічнага слоўніка Беларусі. Найбольш эфектыўна ў гэтым напрамку вялася работа ў Мазырскім акружным краязнаўчым таварыстве. Камісія збірала экспанаты матэрыяльнай культуры Мазырскага Палесся, былі арганізаваны выезды членаў камісіі ў Палессе з мэтай фатаграфавання і апісання мясцовасці[1].
У сувязі з рэарганізацыяй Інбелкульта ў 1927 г. была створана кафедра геаграфіі. Пры кафедры геаграфіі працягвала працу геаграфічная камісія, у якую акрамя супрацоўнікаў уваходзілі Г. І. Гарэцкі, М. А. Грамыка, Г. С. Аляксандраў, М. І. Каспяровіч[1].
Зноскі
- ↑ а б в Інстытут беларускай культуры / М. П. Касцюк, П. Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 247-248. — 1993 с. — ISBN 5-343-01034-2.
Літаратура
правіць- Інстытут беларускай культуры / М. П. Касцюк, П. Ц. Петрыкаў, М. У. Токараў і інш.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 247-248. — 1993 с. — ISBN 5-343-01034-2.